• 1

    ІнглІшпай кропка бай

    Мы-школа англійскай мовы для дзяцей (у асноўным) і для дарослых. Знаходзімся ў Мінску, працуем з дзецьмі ад 3-х гадоў у фармаце дзіцячага сада, школьнікамі і з дарослымі па вечарах. Хочам паспрабаваць арганізаваць урокі беларускай мовы.

    •  
    •  
  • 2

    УК "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей"

    Так сталася, што адзін з самых важных у гісторыі Беларусі гарадоў – Навагрудак – не меў музея аж да таго часу, пакуль Беларусь не стала незалежнай. Аднак, яшчэ да яго стварэння гісторыяй горада цікавіліся многія, збіралі матэрыяльныя сведчанні мінулага. Да ўзнікнення музея прычыніліся мясцовыя краязнаўцы Раман Лецка, Таццяна Царук, Барыс Бесараб, а таксама навукоўцы – ураджэнцы Навагрудчыны – Вячаслаў Чамярыцкі, Мікола Нікалаеў, Міхаіл Касцюк. Узнікла ініцыятыўная група, і гарадскі камітэт КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні музея,які быў заснаваны 25 жніўня 1987 г. Адказнай за збор музейных прадметаў была прызначана Ніна Пятроўна Шурак – супрацоўніца ідэалагічнага аддзела гаркама партыі. Ад заснавання музея да адкрыцця экспазіцыі прайшло 5 гадоў. У гэты час Беларусь атрымала незалежнасць, і экспазіцыя новага музея стваралася на хвалі растучай цікавасці да ўласнай гісторыі. У час адкрыцця вытокаў дзяржаўнасці музей стаў цэнтрам даследавання і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны Навагрудчыны як цэнтра ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. З 12 верасня 1992 г. дзейнічае музейная экспазіцыя, у якой на 350 м2 прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад узнікнення горада да сярэдзіны ХХ ст. Зборы налічваюць каля 22 000 прадметаў музейнага значэння, у тым ліку 14 калекцый.

    •  
    •  
  • 3

    Слова – дзелу

    Індывідуальны прадпрымальнік Астрашэўскі Сяргей Дзмітрыевіч прапануе свае паслугі па пісьмовым перакладзе (у тым ліку натарыяльным) з англійскай і італьянскай моў на беларускую і рускую мовы, а таксама ў адваротным напрамку. Вы можаце заказаць пераклад юрыдычнай, эканамічнай і тэхнічнай дакументацыі, дзелавых і асабістых папер, а таксама звярнуцца па дапамогу ў лакалізацыі вэб-сайтаў і праграмнага забеспячэння, перакладзе прэзентацый, відэаролікаў і субцітраў.

    •  
    •  
  • 4

    Шахматны дом на Партызанскім

    Шахматны дом – гэта школа шахмат, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

    •  
    •  
  • 5

    бюро перакладаў

    Паслугі па пісьмовым і вусным перакладзе. Натарыяльны пераклад. Беларускамоўным зніжка 5%! Рады супрацоўніцтву!

  • 6

    Карцінная Галерэя Кастуся Качана

    У цэнтры старажытнага Наваградка, насупраць Замкавай гары, вітае гасцей прыватная галерэя знакамітага беларускага мастака Кастуся Качана. Трохпавярховы будынак у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы змяшчае дзве выставачныя залы і майстэрню. Тут прадстаўлены жывапіс Кастуся Качана: вобраз ціхага, спакойнага жыцця беларускіх мястэчак на фоне старажытных помнікаў архітэктуры стварае своеасаблівы сплаў мінулага і сучаснага. Пейзажы і нацюрморты зачароўваюць. Увазе гасцей таксама прапануецца калекцыя шкла, старажытнай мэблі і прадметаў побыту. У галерэі гучыць жывая музыка, можна выпіць кавы, запаранай у венскай кававарцы, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі. Галерэя Кастуся Качана прымае індывідуальных наведнікаў і турыстычныя групы, праводзіць экскурсіі, майстар-класы, дабрачынныя акцыі, творчыя мерапрыемствы і запрашае да супрацоўніцтва.

    •  
    •  
  • 7

    Бюро перакладу ў Віцебску AllaLingva (Натарыяльны перакладчык Бензiк А.В.)

    Паслугі пісьмовага перакладу асабовых дакументаў дзеля натарыяльнага засведчання ў Віцебску. Натарыяльны перакладчык італьянскай, іспанскай, англійскай, беларускай і рускай моваў у Віцебску. Індывідуальны прадпрымальнік, аказваю паслугі для юрыдычных і фізічных асоб у Віцебску па адрасе: праспект Фрунзэ, 42-51. Працую з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 18:00 (па папярэдняй дамоўленасці). Ваш перакладчык Ала Валер'еўна Тэл.: +375(29)3920064 Velcom, Viber, +375(33)6819350 MTC, WhatsApp, электронны адрас vitaben@tut.by ці alla.benzik@yandex.ru

    •  
    •  
  • 8

    Школа традыцыйнага мастацтва

    Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам. Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках: традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно), беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка), студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч), лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву. Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂 Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.

    •  
    •  
  • 9

    Гімназія №23

    Сёння ў гімназіі навучаецца 436 ​​вучняў. Навучальны працэс забяспечваюць 45 педагогаў, сярод якіх настаўнікі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі, 1 кандыдат навук, 1 выдатнік адукацыі, 1 магістр педагагічных навук. Наша ўстанова - адзіная ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае навучанне кітайскай і англійскай мовам у спалучэнні з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. Высокія паказчыкі навучання навучэнцаў гімназіі № 23 пацвярджаюць эфектыўнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесіяналізму работы педагагічнага калектыву. У гімназіі больш за 84% гімназістаў вучацца на "8-10". Удзел і перамогі ў раённых, гарадскіх алімпіядах, творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях па даследчай дзейнасці таксама кажуць аб высокай якасці адукацыі ў гімназіі. Сённяшнія выпускнікі гімназіі - заўтра паспяховыя прафесіяналы самых розных абласцей - навукі, адукацыі, бізнесу, палітыкі. Адна з найважнейшых задач гімназіі - стварэнне такой адукацыйнай прасторы, у якой максімальна рэалізуюцца магчымасці кожнага вучня як залог яго паспяховай сацыялізацыі. Сёння гімназія - гэта сусвет, дзе свет дарослых, свет кожнага дзіцяці зліваецца ў адзінае цэлае. Высокія духоўныя і маральныя прынцыпы педагогаў, навучэнцаў, бацькоў ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці вучняў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яго каштоўнасці. Гімназія - гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт будучых пакаленняў.

    •  
    •  
  • 10

    Сярэдняя школа №72

    Сярэдняя школа №72 з беларускай і рускай мовамі навучання. Прымаюць вучняў першых класаў. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №72 г. Мінска» была створана ў 1961 годзе як школа з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы.

    •  
    •  
  • 11

    Гімназія №9

    Гісторыя гімназіі: 1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93 1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні 1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9 2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска” 2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам 2011 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду 2016 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду Профільнае навучанне У 2017/2018 навучальным годзе на III ступені (11 клас) агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі ажыццяўляцца профільнае навучанне па філалагічным накірунку. У рамках профільнага навучання вывучаюцца на павышаным узроўні вычэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Англійская мова". Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу: Выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове; Вывучэнне англійскай мовы з 1-га класа; Магчымасць вывучэння другой замежнай мовы (польскай) з 2-га класа; Факультатыўныя заняткі па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў; Заняткі музычнай накіраванасці (ігра на фартэпіяна, баяне, акардэоне, цымбалах); Гурткі “Тэатр моды”, “Музейная справа”; Заняткі ў спартыўных секцыях (спартыўныя гульні, агульнафізічная падрыхтоўка з элементамі футбола, валейбола, баскетбола); Група падоўжанага дня з 12.00 да 18.00.

    •  
    •  
  • 12

    Гімназія №14

    Місія Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 14 г. Мінска" - стварэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя для развіцця індывідуальных здольнасцей навучэнцаў. Гімназія №14 г. Мінска – гэта 557 навучэнцаў: І ступень – 267 навучэнцаў ІІ ступень – 233 навучэнцы ІІІ ступень – 57 навучэнцаў 24 класы 6 груп падоўжанага дня Асаблівасці профільнай адукацыі: Фізіка-матэматычны профіль (Х клас, 1 група - 7 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (Х клас, 2 група - 13 навучэнцаў) Хіміка-біялагічны профіль (Х клас, 3 група - 7 навучэнцаў) Фізіка-матэматычны профіль (ХІ клас, 1 група - 9 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (ХІ клас, 2 група - 21 навучэнец) Вывучэнне англійскай мовы з I класа. Вывучэнне карэйскай мовы на занятках па інтарэсах. Заняткі па плаванні на ўроках фізічнай культуры і здароўя, факультатыўных занятках. Гімназія прапануе навучэнцам: - прадметныя факультатыўныя заняткі - факультатыўныя заняткі музычнай і мастацкай накіраванасці - аб'яднанні па інтарэсах - спартыўныя секцыі

    •  
    •  
  • 13

    Гімназія №28

    У маляўнічым кутку недалёка ад рэчкі Свіслач з паэтычнай назвай Серабранка вось ужо 40 год існуе наша родная сярэдняя школа №2, зараз гімназія №28, у якой працуе калектыў аднадумцаў, які імкнецца замацаваць родную мову, родную культуру, выхаваць сапраўдных грамадзян сінявокай Беларусі. З 1975 па 1993г. дырэктарам школы быў Фінкевіч Валянцін Канстанцінавіч. З 2009г. дырэктар гімназіі №28 - Лазоўская Ніна Аляксандраўна. За сорак год з гімназіі выйшла больш двух тысяч выпускнікоў, якіх можна сёння знайсці ў розных кутках нашай краіны на самых розных пасадах. З 1991 года наша гімназія стала беларускамоўнай. Усе прадметы вывучаюцца на роднай мове. Традыцыйнымі сталі тыдні беларускай пісьменнасці і культуры, падарожжы па родным краі, знаёмства з побытам, традыцыямі, гісторыяй роднай зямлі, сустрэчы з беларускімі дзеячамі літаратуры і мастацтва, такімі як І. Шамякін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, К. Тарасаў, В. Іпатава, В. Зуёнак, А. Камоцкі, ансамбль “Свята” і многія іншыя. Гэтыя сустрэчы дапамагаюць моладзі зразумець свае вытокі, свае карані, адчуць, хто мы і адкуль мы, што з’яўляецца надзвычай актуальным у наш складаны час. З 1995 года школе № 2 быў нададзены статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў (французская, англійская). Паглыбленае вывучэнне замежных моў дало магчымасць наладзіць цесныя сувязі з Францыяй, якія доўжацца ўжо каля дзесяці год. У 2008 годзе школа №2 атрымала статус гімназіі. Вучні школы маюць магчымасць два разы ў год наведаць Францыю, што садзейнічае пашырэнню іх моўнай практыкі, развіццю іх кругагляду. Падчас падарожжа ў Францыю дзеці знаёмяцца з еўрапейскімі сталіцамі, гуляюць па вуліцах Варшавы і Прагі, Берліна і Парыжа. Вучні набываюць не толькі моўную практыку, але і знаёмяць сваіх французскіх сяброў з беларускай культурай, нашымі звычаямі, традыцыямі. Гэта выклікае цікавасць у французаў, яны прыязджаюць да нас. Вучацца ў нашай гімназіі не толькі дзеці з мікрараёна Серабранка, але і едуць да нас здалёк, з Уручча, з Малінаўкі, з Сухарава і іншых мікрараёнаў горада.

    •  
    •  
  • 14

    Сярэдняя школа №60

    У 1992 г. СШ №60 г. Мінска атрымала статус беларускамоўнай. 3 1993 г. існуе дамова аб супрацоўніцтве паміж СШ № 60 і БДУІіР (фізіка-матэматычны профіль). У 1994 г. заключана дамова аб супрацоўніцтве з БДПУ імя М.Танка (філалагічны профіль). 3 1999 года у СШ № 60 пачаў працаваць агульнаэстэтычны кірунак. На сенняшні момант у школе пленна працуюць музычная накіраванасць, шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб'яднанні.

    •  
    •  
  • 15

    Сярэдняя школа №190

    Наша школа № 190 з’яўляецца школай з беларускай і рускай мовай навучання. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі (I - IV класы) Тэрмін навучання - 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 4-5 гадоў) вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; 3 1 класа дадаткова да базавага плана вывучаецца: харавы клас; прадугледжаны дадатковыя адукацыйныя паслугі для больш поўнага раскрыцця індывідуальных здольнасцей вучняў у рабоце школы па асобасна-арыентаванаму навучанню; сальфеджыа; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестровы клас; танцавальныя і харавыя калектывы; "Развіцце творчых здольнасцей"; Замежная мова; Танцавальны гурток "Жарт"; Камп'ютарная грамата. II ступень агульнай сярэдняй адукацыі (Х-І Х класы) Тэрмін навучання - 5 гадоў вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестр; танцавальныя і харавыя калектывы; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт" ; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай накіраванасці III ступень агульнай сярэдняй адукацыі (X- XI класы) Тэрмін навучання - 2 гады вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; прафесійная падрыхтоўка вучняў на базе дзяржаўнай установы адукацыi "Сярэдняя школа №76"; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт"; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай накіраванасці. Адукацыйны працэс пры навучанні на I , II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна- аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе здзяйсняюцца з 1 верасня па 29 мая. У школе: Заключана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве з Першамайскiм раённым аддзелам па надзвычайных сiтуацыях.

    •  
    •  
  • 16

    Сярэдняя школа №168

    Сярэдняя школа №168 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 17

    Сярэдняя школа №56

    Сярэдняя школа №56 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 18

    Сярэдняя школа №96

    Сярэдняя школа №96 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 19

    Сярэдняя школа №128

    Сярэдняя школа №128 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 20

    Сярэдняя школа №151

    Сярэдняя школа №151 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 21

    Сярэдняя школа №179

    Сярэдняя школа №179 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 22

    Сярэдняя школа №199

    Сярэдняя школа №199 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 23

    Пачатковая школа №112

    Сярэдняя школа №112 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіралі вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 24

    Сярэдняя школа №32

    Сярэдняя школа №32 з беларускай і рускай мовамі навучання. Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна). Тэлефон сакратара школы: 78-56-01 Завуч пачатковай школы: працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

    •  
    •  
  • 25

    Сярэдняя школа №34

    Сярэдняя школа №34 з беларускай і рускай мовамі навучання. У 2014-2015 годзе ў беларускім 1 "А" пачалі вучыцца 9 чалавек (8 хлопчыкаў і адна дзяўчынка). На сайце школы №32 1 "А" класа можна даведацца, як цікава праводзілі яны вольны час у 2014-2015 гг. - настаўнікі, дзеткі і іх бацькі. Вядома, што ў невялікім класе існуе і шмат іншых пераваг у выхаваўча-адукацыйным працэссе. Заявы можна пісаць і ў 2-5 беларускія класы гэтай школы гарадзенцам, і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў. У Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Дзясяткі тысяч дзяцей вучацца на Гарадзеншчыне ў беларускіх школах з беларускай мовай выкладання.

    •  
    •  
  • 26

    Гімназія №3

    Гімназія №3 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год ідзе набор вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 27

    Сярэдняя школа №29

    Сярэдняя школа №29 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2017/2018 акадэмічны год працуе беларускамоўны сёмы клас.

    •  
    •  
  • 28

    Гімназія №36 імя Івана Мележа

    Беларускамоўная гімназія. Асноўныя кірункі работы: Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі. Аптымізаваць і ўдасканальваць сістэму арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў. Арганізаваць работу Школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства. Укараняць сістэмныя формы работы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да выніковага ўдзелу ў алімпіядах, творчых і даследчых конкурсах. Удасканальваць сістэму метадычнай работы, накіраваную на павышэнне якасці арганізацыі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў. Працягваць работу па прапагандзе, распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту на ўзроўні вобласці і рэспублікі, наладжваць сістэму работы па прапагандзе вопыту на сайце гімназіі і праз перыядычны друк. Удасканальваць работу па адпрацоўцы навыкаў тэсціравання вучняў з мэтай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Забяспечваць якасную падрыхтоўку вучняў гімназіі да выніковай атэстацыі, паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Удасканальваць работу педагагічнага калектыву па стварэнні сістэмы эфектыўнага прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў. Арганізоўваць педагагічную падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Працягваць дзейнасць па аднаўленні вучэбна-метадычных комплексаў вучэбных кабінетаў. Удасканальваць псіхолага-педагагічную сістэму суправаджэння адораных вучняў, рэалізоўваць індывідуальныя маршруты іх падрыхтоўкі да алімпіяды. Працягваць работу па пашырэнні адзінай адукацыйнай прасторы гімназіі. актывізаваць работу настаўнікаў па ўдасканальванні медыятэкі гімназіі. Працягваць работу па -фарміраванні свядомасці і самастойнасці гімназістаў праз дзейнасць органаў дзіцячага самакіравання, актывізацыю работы першасных арганізацый БРПА і БРСМ, Савета гімназістаў, далучэнне да іх работы новых членаў. -стварэнні сістэмы першасных органаў дзіцячага самакіравання ў класных калектывах, павышэнне іх ролі ў сістэме арганізацыйна-выхаваўчай работы. -актывізацыі выніковасці дзейнасці ўсіх гурткоў і секцый.

    •  
    •  
  • 29

    Гімназія №2

    У 1991 годзе ў міжрэччы рэк Схі і Бярэзіны ў старой частцы горада Барысава ўступіла ў строй новая школа — гімназія. У 1992 годзе яна прыняла статус беларускай гімназіі №2. У 1997 годзе гімназія прайшла дзяржаўную атэстацыю як установа новага тыпу. У 2006 i 2012 гадах адбылася акрэдытацыя гімназіі. Кожны год 100% выпускнiкоў працягваюць навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Стала добрай традыцыяй правядзенне ў гімназіі дзён адчыненых дзвярэй, святаў мікрараёна, справаздачных канцэртаў для бацькоў і грамадскасці, ветэранаў вайны і працы, выстаў творчасці выхаванцаў і настаўнікаў, прадметных месячнікаў і дэкад. На працягу дзейнасці гімназіі нашы вучні з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый.

    •  
    •  
  • 30

    Сярэдняя школа №1

    Сярэдняя школа №1 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год ідзе набор вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

    •  
    •  
  • 31

    Сярэдняя школа №34

    Сярэдняя школа №34 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год ідзе набор вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання. Таксама працягвае навучанне па-беларуску 2 клас.

    •  
    •  
  • 32

    Гісторыка-мастацкі музей

    Дзяржаўная установа "Гісторыка-мастацкі музей" праводзіць беларускамоўныя экскурсіі ў Лідскім Замку.

    •  
    •  
  • 33

    Сярэдняя школа №16

    Сярэдняя школа №16 з беларускай і рускай мовамі навучання. Сапраўдная беларуская паралель да 6-ага класу.

    •  
    •  
  • 34

    Гімназія г. Асіповічы

    Навучанне вядзецца на беларускай мове. Вывучэнне англійскай мовы ажыццяўляецца з 3 класа, з 1 класа магчыма вывучэнне замежнай мовы факультатыўна. З 7 класа факультатыўна прапануецца вывучэнне другой замежнай мовы (французскай). 1 ступень (I-IV класы) ставіць сваёй задачай развіццё і падрыхтоўку вучняў да навучання ў гімназіі. 1-я класы функцыяніруюць на базе дзіцячага садка № 10. Працуюць чатыры класы (па аднаму ў кожнай паралелі) развіваючага навучання па тэхналогіі “Крок за крокам”. 2-я ступень (V- IX класы)- гімназічнае навучанне. 3-я ступень (IX-XI класы)- гэта гімназічныя класы і класы з павышаным вывучэннем асобных прадметаў. Шырокі выбар факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары ў адпаведнасці са схільнасцямі і здольнасцямі вучняў садзейнічаюць станаўленню, самаразвіццю і самарэалізацы асобы гімназістаў. Для развіцця талентаў і здольнасцей вучняў, атрымання імі неабходных навыкаўі ўменняў на базе гімназіі створаны клубы: “Спадчына”, “Ліра”, “Гарызонт”, “Вікторыя”, “Эўрыка”, “Эколаг”, “Сям’я”, гурткі: “Пазнай сябе”, “Майстар”, Карагод”, “Вясёлыя званочкі”, прэс-цэнтр “Рэха” і спартыўныя секцыі па баскетболу і валейболу. Высокі ўзровень вучэбна-выхаваўчага працэсу забяспечвае кваліфікаваны педагагічны калектыў з 73 настаўнікаў. Вышэйшую катэгорыю маюць 35 настаўнікаў, што складае 48%, 1-ю - 27 настаўнікаў (гэта 37%). У гімназіі створана і паспяхова працуе сацыяльна-псіхалагічная служба. Рэжым работы гімназіі: Гімназія працуе ў адну змену. Пачатак заняткаў у 9.00. Працягласць урока — 45 хвілін. Вучэбны год дзеліцца на 4 чвэрці. Працягласць канікулаў на працягу года — 30 дзен. Гімназія працуе ва ўмовах пяцідзенага вучэбнага тыдня. У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07. 2008 г. №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” адукацыйны працэс арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзенны вучэбны тыдзень і шосты дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, выхаваўчых мерапрыемстваў. Умовы прыему: Прыём у 1 класы ажыццяўляецца па заявах законных прадстаўнікоў з прадстаўленнем неабходных дакументаў. У гімназію (5 класы) паступаюць вучні, якія атрымалі агульную пачатковую адукацыю і вытрымалі ўступныя іспыты на конкурснай аснове па матэматыцы, рускай і беларускай мовах.

    •  
    •  
  • 35

    Golden Kids Camp

    Паважанае спадарства! Рады прапанаваць вашай увазе білінгуальны ангельска-беларускі летнік для дзетак ад 8 да 17 год уключна. Узяўшы за ідэю еўрапейскую ўніверсітэцкую сістэму навучання, мы распрацавалі ўнікальны для Беларусі праэкт. Перш за ўсё, за аснову ўзялі ангельскую мову, на якой будзем выкладаць розныя дысцыпліны. Заняткі распрацаваны так, каб гэта было весела і цікава. Дзеткі ўдзельнічаюць ў займальных эксперыментах і цікавых семінарах\дэбатах. Прадметы выкладаюць студэнты-замежнікі па свайму профілю, а так сама беларускія выкладчыкі. Не забываем і пра граматыку. За мэту ставім сабе навучыць дзетак межнацыянальнаму дыялогу. Другая палова праэкту, не менш важная. Сучасная адукацыя выкідвае беларускаю мову па за межы жыцця вучня, вылучаючы ей усяго некалькі гадзін на тыдзень. Мы ў корне не згодны з гэтым становішчам. Наша мэта - прывіць любоў да роднай мовы і культуры, паказаць яе прыгажосць і значнасць валодання роднай мовай. Прадметы выкладаюць беларускія студэнты і аматары беларускай культуры і гісторыі. Мы выбудоўваем стасункі з вучнямі на роўных. На нашу думку, настаўнік перш за ўсё вінен стаць сябрам. Мы адкрыты для любых ідэй і пажаданняў. Вучні ў стане самастойна прапанаваць тэмы дадатковых заняткаў ці імпрэз. Ў якасці дадатка, робім заняткі на нямецкай мове. Выкладчыкі - носьбіты нямецкай мовы. І гэта яшчэ не ўсё! Спартыўныя гульні, творчыя вечарыны, танцы і спевы, і шмат іншых цікавостак! А у якасці справаздачы - фінальны канцэрт для бацькоў. Далучайцеся, будзе цікава!

    •  
    •  
  • 36

    Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры

    Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры - скарбонка звычаяў і абрадаў, месца, дзе захавалась спадчына нашага народа. Уся наша дзейнасць - даследванне, захаванне, аднаўленне, папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры - праца кожнага супрацоўніка з любоўю ў сэдцы і душы, на роднай мове.

    •  
    •  
  • 37

    Дзіцячы сад №45

    Ленінскі раён - д/с №45 (каля вуліцы Горкага, на вуліцы Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28, загадчыца садка Кушнірук Людміла Іванаўна). Ёсць дзве беларускія групы.

    •  
    •  
  • 38

    Дзіцячы сад №65

    Кастрычніцкі раён - д/с №65 (вуліца Рэпіна, 7, тэлефон 53-08-97, загадчыца садка Прэцкайла Алена Сямёнаўна). З верасня 2017 дзейнічае новая беларуская група - 22 маленькіх чалавечка.

    •  
    •  
  • 39

    Дзіцячы сад №79

    На 2018/2019 навучальны год адбываецца набор у групы з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок №79. У вячэрні час на пытанні могуць адказаць прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: +375 29 388-35-61 Алег Дзьячкоў +375 33 629-52-56 Надзея Салаў'ёва

    •  
    •  
  • 40

    Дзіцячы сад №93

    На 2018/2019 навучальны год адбываецца набор у групы з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок №93. У вячэрні час на пытанні могуць адказаць прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: +375 29 388-35-61 Алег Дзьячкоў +375 33 629-52-56 Надзея Салаў'ёва

    •  
    •  
  • 41

    Дзіцячы сад №102

    На 2018/2019 навучальны год адбываецца набор у групы з беларускай мовай навучання ў дзіцячы садок №102. У вячэрні час на пытанні могуць адказаць прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: +375 29 388-35-61 Алег Дзьячкоў +375 33 629-52-56 Надзея Салаў'ёва

    •  
    •  
  • 42

    БП МОВА

    Вас вітае перакладчык Мохаў Вадзім Уладзіміравіч. Дазвольце пачаць свой ліст са слоў майго прафесійнага дэвіза: Не зразумелі сэнсу слова - Вам дапаможа толькі МОВА! Чаму менавіта МОВА? Бо па-першае, МОВА – гэта скарачэнне ад першых двух літар майго прозвішча і імя: МОхаў ВАдзім. Па другое, МОВА – гэта сфера маёй працы і майго захаплення. І па-трэцяе, БП МОВА - мой індывідуальны праект з мэтай аказання паслуг пісьмовага і натарыяльнага перакладу дакументаў па ўсіх распаўсюджаных еўрапейскіх і азіяцкіх мовах. Я знаходжуся і працую ў Мінску па адрасе: вул. Герасіменка 3-188. Калі Вам патрэбен пераклад, Вы можаце патэлефанаваць на нумар: +375297709592 (Viber) ці +375445849689 альбо даслаць паведамленне на электронны адрас: bp.mova@gmail.com. На пастаяннай аснове я супрацоўнічаю з натарыусамі Завадскога раёна, якія знаходзяцца на вул. Алтайскай 64/1 і заўсёды магу аператыўна звярнуцца туды, калі Вам неабходна атрымаць натарыяльную копію арыгінальнага дакумента і/ці засведчыць пераклад. Буду рад дапамагчы Вам і абяцаю якасна выканаць Вашу замову, каб Вы засталіся задаволеныя маёй працай! Ласкава запрашаю Вас да сябе, З павагай, Вадзім Мохаў БП МОВА

    •  
    •  
  • 43

    Вадзяны млын

    Аграгарадок Жодзішкі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе ракі Вілія. Жодзішкі вядомыя з пачатку XVI стагоддзя. У 1774 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жодзішкам Магдэбургскае права. Вадзяны млын пабудаваны ў Жодзішках ў 1781 годзе, а ў 1997 годзе намаганнямі Францішка Жылкі, ўласніка млына і дэрэктара ТАА “ФРА-МІЛ”, адрэстаўраваны і працуе па цяперашні час – меле муку жорнамі з дапамогай вады. На млыне да канца XIX стагоддзя малолі зерне на муку з дапамогай драўлянага кола дыяметрам 4 метра (яно адноўлена), а ў канцы XIX стагоддзя была ўсталяваная турбіна (ў 1996 годзе адрэстаўраваная). У цяперашні час млын у аг. Жодзішкі з’яўляецца адзіным дзеючым старадаўнім вадзяным млыном на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У будынку млына размешчаны этнаграфічны музей і музей збожжа і хлеба.

    •  
    •  
  • 44

    Мядовы кут

    Анлайн (праз skype) курсы польскай мовы, пераклады з польскай (на польскую) з натарыяльным падцьвярджэньнем. Паслугі аграсядзібы.

  • 45

    Дзіцячая бібліятэка № 8, філіял

    Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
  • 46

    Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

    У кожнага народа ёсць песняры, прарокі, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала (1882 – 1942). Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы заснаваны 22 мая 1944 года, першых наведвальнікаў прыняў 20 верасня 1945 года. Стваральнікам і першым дырэктарам музея стала жонка Янкі Купалы – Уладзіслава Францаўна Луцэвіч. Ёй належыць вялікая заслуга ў пошуках і захаванні рукапісаў, фотаздымкаў, першадрукаў, асабістых рэчаў пісьменніка і яго саратнікаў. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак фондавым калекцыям музея. З 1959 года музей знаходзіцца па адрасе вуліца Янкі Купалы ў адмыслова збудаваным будынку на тым месцы, дзе паэт жыў з 1927 па 1941 год у доме, які згарэў у час ІІ Сусветнай вайны. Музей мае 4 філіялы. Старэйшыя – радзіма Янкі Купалы Вязынка і Ляўкі, дзе месцілася дача паэта, – маюць статус мемарыяльнага запаведніка. Мемарыялізаваны Акопы, дзе прайшлі самыя плённыя гады творчасці, і Яхімоўшчына, дзе былі напісаны вершы, што ўвайшлі ў першы зборнік “Жалейка”. Сёння Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы – адзін з самых сучасных у Рэспубліцы Беларусь. Трэцяя экспазіцыя “Шляхі” (2014) на новым ўзроўні прадстаўляе Янку Купалу – генія нацыянальнай літаратуры, які сваім словам абуджаў свядомасць беларусаў як нацыі, годных прадстаўнікоў славянскай і сусветнай супольнасці. Выкарыстанне IT-тэхналогій пашырыла інфармацыйныя магчымасці экспазіцыі, паспрыяла стварэнню атмасферы месца і часу, эфекту прысутнасці. Унікальным з’яўляецца ”Галаграфічны тэатр“ – праекцыя рухомай постаці Янкі Купалы, агучаная арыгінальным запісам голасу паэта. Сучасныя літаратурна-дакументальныя экспазіцыі створаны ў Вязынцы (2012) і Ляўках (2015) . Музей сабраў каманду аднадумцаў, аб’яднаных любоўю да беларускага слова, павагай да нашай гісторыі, якімі яны дзеляцца з людзьмі, укладаючы ў справу не толькі веды, але і частку душы. Плён дзейнасці музейнай каманды не застаўся незаўважаны. Музейныя праекты занялі прызавыя месцы на трох Нацыянальных форумах “Музеі Беларусі”: 1- е за дызайн-праект экспазіцыі “Шляхі” (2012), 2-е за выданне каталога “Ты гэтых вачэй не забудзь…” і выставачны праект “Будзь ЯК: Янка Купала і стыль” (2014), а таксама за распрацоўку лічбавага шрыфту “PIASNIAR” на аснове почырку паэта (2016). Шрыфт атрымаў 2-гі прыз і на міжнародным спецыялізаваным форуме па інфармацыйных тэхналогіях TIBO-2015. У 2012 годзе калектыў музея ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. У 2017 годзе на Міжнародным конкурсе на лепшы славянскі музей “ŽIVA” (Cлавенія) музей атрымаў прыз у адной з 5 намінацый – “За лідэрства”сярод 23 музеяў з 11 славянскіх краін. Але галоўная ўзнагарода – усмешка і добрае слова тых, хто прыходзіць у Купалаў дом!

    •  
    •  
  • 47

    Дзіцячая бібліятэка № 8

    Дзіцячая бібліятэка № 8 была адчынена ў верасні 1973 года. Знаходзілася яна ў жылым доме па вуліцы Кахоўскай. Гэта была звычайная 3-х пакаёвая кватэра, агульнаю плошчаю 55,65 кв. м. Калектыў быў невялікі – два чалавекі, але гэта не замінала якасна абслугоўваць чытачоў, праводзіць масавыя імпрэзы супольна са школамі і ўстановамі культуры. З 1979 года бібліятэка ўваходзіць у склад ГУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска». У 1985 годзе бібліятэка пераехала ў іншае памяшканне па вуліцы Э. Пашкевіч, 9/2, дзе знаходзіцца і сёння. Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага веку, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, філіял. Фонд бібліятэкі налічвае каля 40 тыс. дакументаў: мастацкая літаратура, літаратура па розных галінах ведаў, электронныя рэсурсы, перыядычныя выданні беларускіх і расійскіх выдавецтваў для розных узроставых груп. Бібліятэка з'яўляецца цэнтрам праўнай інфармацыі. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
  • 48

    Клуб Шахматны дом

    Шахматны дом – гэта школа шахмат і шашак, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых і шашкам з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Ёсць беларускамоўныя групы! Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох. Для тых, хто жадае займацца шахматамі дома, працуюць рэгулярныя анлайн-групы, праводзяцца анлайн-турніры.

    •  
    •  
  • 49

    АртФактар

    Назва ўсяго нашага педагагічнага праекту - АРТФАКТАР. Фактар Творчасці існуе ўнутры кожнага з нас, ён правакуе і патрабуе ад нас творчасці ў розных яе праявах, пры пэўных умовах, пры адпаведных настройках ён можа раскрыць нас, здзівіць, узбадзёрыць і ўзмацніць, з яго дапамогай мы здольныя ажыццяўляць неверагодныя, нечаканыя, натхняльныя і захапляльныя рэчы. АРТФАКТАР майстар-класы і трэнінгі Андрэя Саўчанкі (выкладае акторскае майстэрства з 1997 года. Актор, рэжысер, выкладчык Акадэміі мастацтваў) для каго: акторам, бізнэсоўцам, дзецям, цікавым і цікаўным людзям дзе: Менск (студыя Free Voice на Куйбышава,22 і студыя "Музычны Квартал" на Чапаева,3) калі: з 2013 пастаянна працуюць групы розных праграмаў і ідзе набор у ніжэйназваныя групы) АРТФАКТАР дапаможа пачынаючым акторам і рэжысёрам зрабіць практычныя першыя крокі, "панюхаць пораху", ці падрыхтавацца да паступлення ў тэатральную ВНУ (праграмы "Мастацтва Актора" і "Партал у Тэатр"); бізнэсоўцам, кіраўнікам, мэнэджэрам, публічным асобам і іншым людзям пазбавіцца ад заціскаў і комплексаў, эфектыўна самапрэзентавацца, пашырыць свае здольнасці наконт камунікатыўнасці, а таксама прадуктыўна рыхтавацца, праводзіць публічныя выступы і пакідаць добрае ўражанне ў партнёраў пасля сустрэчы (праграмы "Культ Асобы, Індывідуальнасці і Камунікабельнасць." і "Эфектыўны публічны выступ, альбо King's Speech"); дзецям зачаравацца тэатрам (праграмы "Арт-Вандроўка" для розных узростаў); і прафесійным акторам трымаць сябе ў форме і павялічваць свой узровень (праграмы "Пачуццё імправізацыі", "Праца над вобразам","Методыка стварэння монаперформанса", "Вербацім. Дакументальны спектакль", "Японскія Хайку як метад існавання актора на сцэне", а таксама ў летні час - выяздныя майстар-класы на прыродзе - хутар у лесе - вёска Чанавічы, Нясвіжскі раён, Менская вобласць. Праграмы: "Актор і Прырода", "Беларуская міталогія", "Рытуал як спосаб існавання").

  • 50

    Гімназія №4

    Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 4 г.Мінска” Адной з першых школ сталічнага мікрараёна “Кунцаўшчына” расчыніла дзверы сярэдняя школа № 198 з беларускай мовай навучання. Першым дырэктарам была прызначана Аляксеева Людміла Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Старонкі гісторыі: 1 снежня 1990 года - адкрыццё сярэдняй школы № 198. 1991 год – сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 198 перайменавана ў гімназію № 198. 1996 год - гімназія № 198 перайменавана ў Мінскую беларускую нацыянальную гімназію № 4. 1997 год - дырэктарам гімназіі № 4 прызначаны Бандарэнка Юрый Міхайлавіч. 2008 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2010 год – установа адукацыі перайменавана ў ДУА “Гімназія № 4 г.Мінска”. 2014 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2016 год - дырэктарам гімназіі прызначаны Андрэй Міхайлавіч Гоцман. За 26 гадоў існавання пройдзены вялікі шлях у развіцці культурна-адукацыйнай прасторы гімназіі. Гартаючы старонкі гістарычнага календара, прыходзіш да высновы, што на сённяшні дзень гімназія № 4 займае лідыруючыя пазіцыі ў Фрунзенскім раёне и г.Мінску. Адметнай рысай гімназіі з’яўляецца выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове. З 1 класа вывучаецца англійская мова. Разам з тым, вучням прадастаўляецца магчымасць дадаткова вывучаць нямецкую, французскую, чэшскую, польскую як другую замежную. На трэцяй ступені навучання ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па фізіка-матэматычным, філалагічным (беларуская мова і літаратура і замежная [англійская] мова) профілях.

    •  
    •  
;