• 1

    Карцінная Галерэя Кастуся Качана

    У цэнтры старажытнага Наваградка, насупраць Замкавай гары, вітае гасцей прыватная галерэя знакамітага беларускага мастака Кастуся Качана. Трохпавярховы будынак у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы змяшчае дзве выставачныя залы і майстэрню. Тут прадстаўлены жывапіс Кастуся Качана: вобраз ціхага, спакойнага жыцця беларускіх мястэчак на фоне старажытных помнікаў архітэктуры стварае своеасаблівы сплаў мінулага і сучаснага. Пейзажы і нацюрморты зачароўваюць. Увазе гасцей таксама прапануецца калекцыя шкла, старажытнай мэблі і прадметаў побыту. У галерэі гучыць жывая музыка, можна выпіць кавы, запаранай у венскай кававарцы, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі. Галерэя Кастуся Качана прымае індывідуальных наведнікаў і турыстычныя групы, праводзіць экскурсіі, майстар-класы, дабрачынныя акцыі, творчыя мерапрыемствы і запрашае да супрацоўніцтва.

    •  
    •  
;