Чаму нельга крытыкаваць мову
        
     
    
        Зірнём праўдзе ў вочы! Да чаго прывяла крытыка "чысціні" беларускай мовы?
        
            -  Меней чым за адно пакаленне мова амаль знікла ў гарадах.
 
            -  Цяжка загаварыць па-беларуску з-за боязі "памылак" і нежадання выглядаць смешна.
 
            -  Ці магчыма пстрыкнуць пальцамі і пачаць размаўляць правільна?
 
            -  Кожны "крытык-мовазнаўца", які сам па-беларуску не размаўляе, чамусьці лічыць сваім абавязкам зрабіць заўвагу наконт кожнага "няправільнага" слова.
 
            -  Людзі ў вёсках імкнуцца размаўляць па-руску, каб выглядаць "больш салідным". 
 
        
     
    
        Што рабіць?
        
            -  ПЕРАСТАЦЬ АЦЭНЬВАЦЬ МОВУ!
 
            -  Адукаваць таго, хто прывык "жыць на аўтамаце" і  кіруецца дурнымі забабонамі!
 
            -  Не акцэнтаваць увагі на індывідуальных асаблівасцях маўлення!
 
            -  Усвядоміць, што кожнае ўжытае беларускае слова набліжае нас да беларускасці!
 
            
            -  Прызнаць, што аніводная мова ў свеце не гучыць бездакорна "чыста"!
 
            -  Падтрымліваць імкненне людзей размаўляць па-беларуску!
 
        
     
    
        Вы знайшлі арганізацыю на SAY.BY, а там вам адказалі па-руску?
        
            -  Не трэба злавацца! Не трэба пакідаць скаргі ў Кнізе скаргаў і прапаноў, пісаць каментары на сайтах і ставіць дрэнныя адзнакі!
 
            -  Любыя каментары, звязаныя з крытыкай мовы, будуць выдаляцца!
 
            -  Не пачулі аніводнага беларускага слова? Пішыце ліст на электронны адрас say@say.by
 
            -  Мы звяжамся з кіраўніцтвам арганізацыі і дапаможам з беларускамоўным суправаджэннем яе дзейнасці.
 
            -  Варта разумець, што можа быць пэўная прычына, чаму так здарылася! Зрэшты, вам проста магло не пашанцаваць!
 
            -  Магчыма, арганізацыя толькі пачынае падтрымліваць мову і памылкі супрацоўнікаў  маюць часовы характар?
 
            -  Чым больш людзей будзе наведваць месцы, дзе нас могуць абслужыць па-беларуску, тым больш эфектыўнай будзе падтрымка мовы!
 
            -  Мы ўсе толькі пачынаем вяртаць жывую мову ў нашу паўсядзённую камунікацыю, дык давайце дапамагаць адзін аднаму!
 
        
     
    ХОПІЦЬ КРЫТЫКАВАЦЬ МОВУ!