Так сталася, што адзін з самых важных у гісторыі Беларусі гарадоў – Навагрудак – не меў музея аж да таго часу, пакуль Беларусь не стала незалежнай. Аднак, яшчэ да яго стварэння гісторыяй горада цікавіліся многія, збіралі матэрыяльныя сведчанні мінулага.
Да ўзнікнення музея прычыніліся мясцовыя краязнаўцы Раман Лецка, Таццяна Царук, Барыс Бесараб, а таксама навукоўцы – ураджэнцы Навагрудчыны – Вячаслаў Чамярыцкі, Мікола Нікалаеў, Міхаіл Касцюк. Узнікла ініцыятыўная група, і гарадскі камітэт КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні музея,які быў заснаваны 25 жніўня 1987 г. Адказнай за збор музейных прадметаў была прызначана Ніна Пятроўна Шурак – супрацоўніца ідэалагічнага аддзела гаркама партыі. Ад заснавання музея да адкрыцця экспазіцыі прайшло 5 гадоў. У гэты час Беларусь атрымала незалежнасць, і экспазіцыя новага музея стваралася на хвалі растучай цікавасці да ўласнай гісторыі. У час адкрыцця вытокаў дзяржаўнасці музей стаў цэнтрам даследавання і прапаганды гісторыка-культурнай спадчыны Навагрудчыны як цэнтра ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
З 12 верасня 1992 г. дзейнічае музейная экспазіцыя, у якой на 350 м2 прадстаўлена гісторыя і культура Навагрудчыны ад узнікнення горада да сярэдзіны ХХ ст. Зборы налічваюць каля 22 000 прадметаў музейнага значэння, у тым ліку 14 калекцый.
УК "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей"