Беларуская мова як шлях да паступлення    

Сутнасць праблемы

Ці ведаеце вы, што большасць выпускнікоў сярэдніх школ усё яшчэ выбіраюць для здачы выпускных экзаменаў і ЦТ рускую мову, нават не здагадваючыся, наколькі прасцей і выгадней здаваць беларускую?

Ідэя

Данясенне інфармацыі да выпускнікоў, што выпускны экзамен па беларускай мове і ЦТ здаваць лягчэй, бо правапіс словаў і граматыка ў беларускай мове прасцей. Руская ж мова — адна з самых складаных моваў у свеце і ў дадзеным выпадку — гэта вялікі недахоп!

Навошта?

Гэта як 2 у 1! Дазволіць здаць экзамены лягчэй і павялічыць вашыя шанцы на паступленне ў ВНУ, а яшчэ павялічыць магутнасць беларускай мовы ў краіне!

Вынікі апытання некалькіх выпускных класаў

Чаму вы абіраеце рускую мову, а не беларускую?

Ці ведаеце вы, што беларускую здаваць прасцей?

Статыстыка

Суадносіны (%) вучняў, якія здаюць рускую мову і беларускую мову.

Адсотак вучняў, якія набралі 100 балаў, ад колькасці людзей, якія здаюць рускую мову ці беларускую мову.
І ВЫ ЯШЧЭ ЗБІРАЕЦЕСЯ ЗДАВАЦЬ РУСКУЮ?
Адсотак стабальнікаў на беларускай імкліва расце, а на рускай — падае!

Некалькі фактаў

Выключэнні з правілаў: у беларускай на ЦТ раюць вывучыць 24 выключэнняў, у рускай - 70.

Правапіс "О":
У рускай мове - правілы распісаны ажно на 15 пунктаў і падпунктаў (па-рознаму ў назоўніках, прыметніках, у выключэннях, у ненаціскных, у запазычаных словах і таму падобнае) 🚫

У беларускай "О" пішацца толькі пад націскам

Буклет

Мы стварылі буклет з пералікам асноўных фактаў і некаторых правілаў, якія істотна адрозніваюцца ад рускай мовы і дэманструюць, наколькі лягчэй здаваць беларускую. Буклеты мы распаўсюджваем абсалютна бясплатна і вы можаце замовіць іх у сваю ўстанову і раздаць сваім вучням, калі вы настаўнік, або аднакласнікам, калі вы навучэнец і такім чынам папулярызаваць беларускую мову, якая дазволіць вам і вашым сябрам мець большыя шанцы да паступлення, чым тым, хто яшчэ здае рускую.

На буклеце таксама размешчаны QR-код, дзякуючы якому пры сканаванні трапляеш на канал у Telegram. На гэтым канале публікуюцца правілы для рускай і беларускай моваў, іх параўнанне, якім чынам лягчэй і лепей здаць ЦТ і шматлікае іншае.

«Сябры! Гэта геніяльна!! Рэкламаваць мову магчымасцю лягчэй паступіць у ВНУ — гэта геніяльна!»
Ганна Казлова, арганізатарка TEDxMinsk

КАРЫСТАЙЦЕСЯ РОДНАЙ МОВАЙ!

не тупіце ;)

Пры падтрымцы