Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Гімназія №4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Гімназія № 4 г.Мінска”

Адной з першых школ сталічнага мікрараёна “Кунцаўшчына” расчыніла дзверы сярэдняя школа № 198 з беларускай мовай навучання. Першым дырэктарам была прызначана Аляксеева Людміла Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Старонкі гісторыі:
1 снежня 1990 года - адкрыццё сярэдняй школы № 198.
1991 год – сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 198 перайменавана ў гімназію № 198.
1996 год - гімназія № 198 перайменавана ў Мінскую беларускую нацыянальную гімназію № 4.
1997 год - дырэктарам гімназіі № 4 прызначаны Бандарэнка Юрый Міхайлавіч.
2008 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю.

2010 год – установа адукацыі перайменавана ў ДУА “Гімназія № 4 г.Мінска”.

2014 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю.

2016 год - дырэктарам гімназіі прызначаны Андрэй Міхайлавіч Гоцман.

За 26 гадоў існавання пройдзены вялікі шлях у развіцці культурна-адукацыйнай прасторы гімназіі. Гартаючы старонкі гістарычнага календара, прыходзіш да высновы, што на сённяшні дзень гімназія № 4 займае лідыруючыя пазіцыі ў Фрунзенскім раёне и г.Мінску.

Адметнай рысай гімназіі з’яўляецца выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове. З 1 класа вывучаецца англійская мова. Разам з тым, вучням прадастаўляецца магчымасць дадаткова вывучаць нямецкую, французскую, чэшскую, польскую як другую замежную. На трэцяй ступені навучання ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па фізіка-матэматычным, філалагічным (беларуская мова і літаратура і замежная [англійская] мова) профілях.

Інфармацыя абноўлена Чт Ліп 05, 2018 05:21:12

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Гімназія №4


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Кунцаўшчына, 18
  • +375 17 248-66-13
  • gymn4.minsk.edu.by
  • 8:00 - 18:00 - Чацвер
  • паказаць поўны расклад
;