Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Школа традыцыйнага мастацтва

trad.by

  • водгукаў - 1

Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам.

Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках:

традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно),
беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка),
студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч),
лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву.

Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂

Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.

Інфармацыя абноўлена Пн Кас 24, 2022 12:07:44

Абсталяванне

Уласцівасці

Крэатыўнасць

Кошт

Агульнае ўражанне


Людзі гавораць

Мікуліч Кася Пт Сту 11, 2019 11:08:15

Станоўчае:Дзякую за добры настрой і прафесіяналізм!

Можна палепшыць:Хацелася б заняткаў на музычных інструментах.

Кантакты

Школа традыцыйнага мастацтва


Сядзіба

  • Мінск, праспект Машэрава, 5
  • v.mikhno@tut.by
  • +375296082556
  • trad.by
  • 9:00 - 21:00 - Аўторак
  • паказаць поўны расклад
;