Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Гомель

Гімназія №36 імя Івана Мележа

Беларускамоўная гімназія.

Асноўныя кірункі работы:

Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі.
Аптымізаваць і ўдасканальваць сістэму арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў. Арганізаваць работу Школы ўдасканальвання педагагічнага майстэрства.
Укараняць сістэмныя формы работы з адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да выніковага ўдзелу ў алімпіядах, творчых і даследчых конкурсах.
Удасканальваць сістэму метадычнай работы, накіраваную на павышэнне якасці арганізацыі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў.
Працягваць работу па прапагандзе, распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту на ўзроўні вобласці і рэспублікі, наладжваць сістэму работы па прапагандзе вопыту на сайце гімназіі і праз перыядычны друк.
Удасканальваць работу па адпрацоўцы навыкаў тэсціравання вучняў з мэтай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Забяспечваць якасную падрыхтоўку вучняў гімназіі да выніковай атэстацыі, паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Удасканальваць работу педагагічнага калектыву па стварэнні сістэмы эфектыўнага прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў.
Арганізоўваць педагагічную падтрымку сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Працягваць дзейнасць па аднаўленні вучэбна-метадычных комплексаў вучэбных кабінетаў.
Удасканальваць псіхолага-педагагічную сістэму суправаджэння адораных вучняў, рэалізоўваць індывідуальныя маршруты іх падрыхтоўкі да алімпіяды.
Працягваць работу па пашырэнні адзінай адукацыйнай прасторы гімназіі. актывізаваць работу настаўнікаў па ўдасканальванні медыятэкі гімназіі.
Працягваць работу па

-фарміраванні свядомасці і самастойнасці гімназістаў праз дзейнасць органаў дзіцячага самакіравання, актывізацыю работы першасных арганізацый БРПА і БРСМ, Савета гімназістаў, далучэнне да іх работы новых членаў.

-стварэнні сістэмы першасных органаў дзіцячага самакіравання ў класных калектывах, павышэнне іх ролі ў сістэме арганізацыйна-выхаваўчай работы.

-актывізацыі выніковасці дзейнасці ўсіх гурткоў і секцый.

Інфармацыя абноўлена Ср Сту 17, 2018 01:58:41

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Гімназія №36 імя Івана Мележа


Сядзіба

  • Гомель, вуліца Братоў Лізюковых, 16
  • +375 232 23-13-17
  • bsg36.gorodgomel.by
  • 8:00 - 18:00 - Панядзелак
  • паказаць поўны расклад
;