Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам. Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках: традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно), беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка), студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч), лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву. Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂 Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры - скарбонка звычаяў і абрадаў, месца, дзе захавалась спадчына нашага народа. Уся наша дзейнасць - даследванне, захаванне, аднаўленне, папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры - праца кожнага супрацоўніка з любоўю ў сэдцы і душы, на роднай мове.