Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Шахматны дом на Партызанскім

Шахматны дом – гэта школа шахмат, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома.

Напрамкі працы клуба:
Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню.
Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй.
Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў.

Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

Інфармацыя абноўлена Аў Кас 13, 2020 09:39:39

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Шахматны дом на Партызанскім


Сядзіба

;