Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Клуб Шахматны дом

Шахматны дом – гэта школа шахмат і шашак, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома.

Напрамкі працы клуба:
Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых і шашкам з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Ёсць беларускамоўныя групы!
Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй.
Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў.

Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

Для тых, хто жадае займацца шахматамі дома, працуюць рэгулярныя анлайн-групы, праводзяцца анлайн-турніры.

Інфармацыя абноўлена Аў Кас 13, 2020 09:56:30

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Клуб Шахматны дом


Сядзіба

;