Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Гімназія №9

Гісторыя гімназіі:
1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93
1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні
1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9
2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска”
2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам
2011 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду
2016 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду

Профільнае навучанне

У 2017/2018 навучальным годзе на III ступені (11 клас) агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі ажыццяўляцца профільнае навучанне па філалагічным накірунку. У рамках профільнага навучання вывучаюцца на павышаным узроўні вычэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Англійская мова".

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу:

Выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове;
Вывучэнне англійскай мовы з 1-га класа;
Магчымасць вывучэння другой замежнай мовы (польскай) з 2-га класа;
Факультатыўныя заняткі па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў;
Заняткі музычнай накіраванасці (ігра на фартэпіяна, баяне, акардэоне, цымбалах);
Гурткі “Тэатр моды”, “Музейная справа”;
Заняткі ў спартыўных секцыях (спартыўныя гульні, агульнафізічная падрыхтоўка з элементамі футбола, валейбола, баскетбола);
Група падоўжанага дня з 12.00 да 18.00.

Інфармацыя абноўлена Чт Ліп 05, 2018 05:21:44

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Гімназія №9


Сядзіба

;