У цэнтры старажытнага Наваградка, насупраць Замкавай гары, вітае гасцей прыватная галерэя знакамітага беларускага мастака Кастуся Качана.
Трохпавярховы будынак у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы змяшчае дзве выставачныя залы і майстэрню. Тут прадстаўлены жывапіс Кастуся Качана: вобраз ціхага, спакойнага жыцця беларускіх мястэчак на фоне старажытных помнікаў архітэктуры стварае своеасаблівы сплаў мінулага і сучаснага. Пейзажы і нацюрморты зачароўваюць. Увазе гасцей таксама прапануецца калекцыя шкла, старажытнай мэблі і прадметаў побыту. У галерэі гучыць жывая музыка, можна выпіць кавы, запаранай у венскай кававарцы, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі.
Галерэя Кастуся Качана прымае індывідуальных наведнікаў і турыстычныя групы, праводзіць экскурсіі, майстар-класы, дабрачынныя акцыі, творчыя мерапрыемствы і запрашае да супрацоўніцтва.
Асартымент
Крэатыўнасць
Агульнае ўражанне
Станоўчае:Бязмерна ўдзячная ўсiм стваральнікам і захавальнікам галерэі за цяпло, душэўнасць, утульнасць. За магчымасць выпіць з чыстай і натхнёнай Крыніцы духоўнасці і мудрасці. Ваша галерэя падобная на храм: тая ж чысціня і мудрасць, але не холадна-адчужаная, а жывая і ласкавая атмасфера, напоўненая цеплынёй і любоўю чалавечых душ. Дзякую Вас!
Вы робіце вельмі вялікую справу!
Можна палепшыць:На мой погляд, паляпшаць няма чаго. Усё цудоўна!
Карцінная Галерэя Кастуся Качана