SAY.BY – гэта платформа падтрымкі жывой беларускай мовы. Сайт і мабільны дадатак, на якіх карыстальнікам сэрвіс дазваляе не толькі адшукаць беларускамоўныя месцы побач, але і атрымаць "зніжку за мову" на розныя тавары і паслугі. Уладальнікам бізнеса мы даем магчымасць выказваць падтрымку роднай мовы, прывабліваць беларускасцю новых кліентаў і ператвараць іх у сталых. А беларусам - магчымасць размаўляць на роднай мове.
Гэта супольнасці ў сацыяльных сетках.
Гэта івэнты (падзеі), у тым ліку квэсты і канцэрты.
Гэта крэатыўныя ідэі для прадпрыемстваў, як пашырыць падтрымку мовы ў сваёй дзейнасці.
Гэта амбасадары, што шукаюць новыя месцы.
Гэта размоўнікі.
Гэта цудоўная каманда адмыслоўцаў.
Гэта папулярызацыя роднай мовы.
Гэта мова побач!
SAY.BY быў створаны дзеля таго, каб паведаміць максімальнаму колу людзей пра беларускамоўныя ўстановы, каб мовы стала значна больш, асабліва ў бізнесе. Вакол вельмі шмат беларускамоўных назваў і шыльдаў, дык чаму б не пайсці далей і не ўзяцца за жывую мову?
Наша аудыторыя – жыхары Беларусі, а таксама турысты і замежнікі, якім цікава пазнаёміцца з беларускай культурай і мовай. Бо SAY.BY – гэта не проста сайт. Мы займаемся прасоўваннем беларускай мовы, супрацоўнічаем з Інстытутам мовазнаўства, які дапамагае з вычытваннем тэкстаў і міні-размоўнікаў, разам з “Арт-сядзібай” ладзім святкаванне дня роднай мовы. У нашай facebook-суполцы больш за 5400 падпісантаў, і пра ўсё цікавае, звязанае з беларускай моваю, яны даведаюцца першымі.
Усе установы трапляюць у наш каталог абсалютна бясплатна. Мы радыя ўсім: і тым, хто даўно вядзе свой бізнес па-беларуску, і тым, хто толькі пачынае.
Спачатку мы ўзяліся за сферу абслугоўвання – пошукам беларускамоўных кавярняў і рэстаранаў.
Дзеля таго, каб зацікавіць наведвальнікаў кавярняў беларускай мовай Кацярына Шавель распрацавала дызайн сурвэтак з беларускімі словамі і фразамі, якія дапамагаюць зрабіць замову па-беларуску. Ідэю падглядзела ў Германіі, дзе падобным чынам спрабуюць папулярызаваць баварскі дыялект
Пра размоўнікі для II Еўрапейскіх гульняў: Onliner
Пра размоўнікі: Звязда
Пра зніжкі за мову: Dev.by, Citydog
Наша Слова: пра квэст
Мэтаю SAY.BY з'яўляецца — прасоўванне Беларускае Мовы, што й аб'ядноўвае нашу каманду!
Мэтаю SAY.BY не з'яўляюцца — вырашэнне грашовых і палітычных пытанняў.