Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Смаргонь

Вадзяны млын

Аграгарадок Жодзішкі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе ракі Вілія. Жодзішкі вядомыя з пачатку XVI стагоддзя. У 1774 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жодзішкам Магдэбургскае права.

Вадзяны млын пабудаваны ў Жодзішках ў 1781 годзе, а ў 1997 годзе намаганнямі Францішка Жылкі, ўласніка млына і дэрэктара ТАА “ФРА-МІЛ”, адрэстаўраваны і працуе па цяперашні час – меле муку жорнамі з дапамогай вады. На млыне да канца XIX стагоддзя малолі зерне на муку з дапамогай драўлянага кола дыяметрам 4 метра (яно адноўлена), а ў канцы XIX стагоддзя была ўсталяваная турбіна (ў 1996 годзе адрэстаўраваная). У цяперашні час млын у аг. Жодзішкі з’яўляецца адзіным дзеючым старадаўнім вадзяным млыном на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У будынку млына размешчаны этнаграфічны музей і музей збожжа і хлеба.

Інфармацыя абноўлена Нд Сак 17, 2019 07:57:25

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Вадзяны млын


Сядзіба

  • Смаргонь, аг. Жодзішкі, вул. Першамайская, 12Б
  • vadzianymlyn@tut.by
  • +375 29 364-05-83
  • vadzianymlyn.by/be/
  • 9:00 - 18:00 - Серада
  • паказаць поўны расклад
;