Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Барысаў

Гімназія №2

У 1991 годзе ў міжрэччы рэк Схі і Бярэзіны ў старой частцы горада Барысава ўступіла ў строй новая школа — гімназія. У 1992 годзе яна прыняла статус беларускай гімназіі №2. У 1997 годзе гімназія прайшла дзяржаўную атэстацыю як установа новага тыпу. У 2006 i 2012 гадах адбылася акрэдытацыя гімназіі.

Кожны год 100% выпускнiкоў працягваюць навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Стала добрай традыцыяй правядзенне ў гімназіі дзён адчыненых дзвярэй, святаў мікрараёна, справаздачных канцэртаў для бацькоў і грамадскасці, ветэранаў вайны і працы, выстаў творчасці выхаванцаў і настаўнікаў, прадметных месячнікаў і дэкад.

На працягу дзейнасці гімназіі нашы вучні з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый.

Інфармацыя абноўлена Ср Сту 17, 2018 01:58:47

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Гімназія №2


Сядзіба

  • Барысаў, вуліца Нармандыя-Нёман, 22
  • +375 177 72-38-96
  • belgimn2.by
  • 8:00 - 18:00 - Пятніца
  • паказаць поўны расклад
;