Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Асіповічы

Гімназія г. Асіповічы

Навучанне вядзецца на беларускай мове. Вывучэнне англійскай мовы ажыццяўляецца з 3 класа, з 1 класа магчыма вывучэнне замежнай мовы факультатыўна. З 7 класа факультатыўна прапануецца вывучэнне другой замежнай мовы (французскай).

1 ступень (I-IV класы) ставіць сваёй задачай развіццё і падрыхтоўку вучняў да навучання ў гімназіі. 1-я класы функцыяніруюць на базе дзіцячага садка № 10. Працуюць чатыры класы (па аднаму ў кожнай паралелі) развіваючага навучання па тэхналогіі “Крок за крокам”.

2-я ступень (V- IX класы)- гімназічнае навучанне.

3-я ступень (IX-XI класы)- гэта гімназічныя класы і класы з павышаным вывучэннем асобных прадметаў. Шырокі выбар факультатыўных заняткаў і курсаў па выбары ў адпаведнасці са схільнасцямі і здольнасцямі вучняў садзейнічаюць станаўленню, самаразвіццю і самарэалізацы асобы гімназістаў. Для развіцця талентаў і здольнасцей вучняў, атрымання імі неабходных навыкаўі ўменняў на базе гімназіі створаны клубы: “Спадчына”, “Ліра”, “Гарызонт”, “Вікторыя”, “Эўрыка”, “Эколаг”, “Сям’я”, гурткі: “Пазнай сябе”, “Майстар”, Карагод”, “Вясёлыя званочкі”, прэс-цэнтр “Рэха” і спартыўныя секцыі па баскетболу і валейболу.

Высокі ўзровень вучэбна-выхаваўчага працэсу забяспечвае кваліфікаваны педагагічны калектыў з 73 настаўнікаў. Вышэйшую катэгорыю маюць 35 настаўнікаў, што складае 48%, 1-ю - 27 настаўнікаў (гэта 37%).

У гімназіі створана і паспяхова працуе сацыяльна-псіхалагічная служба.

Рэжым работы гімназіі:


Гімназія працуе ў адну змену. Пачатак заняткаў у 9.00.

Працягласць урока — 45 хвілін. Вучэбны год дзеліцца на 4 чвэрці.

Працягласць канікулаў на працягу года — 30 дзен.

Гімназія працуе ва ўмовах пяцідзенага вучэбнага тыдня.

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07. 2008 г. №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі” адукацыйны працэс арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзенны вучэбны тыдзень і шосты дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, выхаваўчых мерапрыемстваў.

Умовы прыему:

Прыём у 1 класы ажыццяўляецца па заявах законных прадстаўнікоў з прадстаўленнем неабходных дакументаў. У гімназію (5 класы) паступаюць вучні, якія атрымалі агульную пачатковую адукацыю і вытрымалі ўступныя іспыты на конкурснай аснове па матэматыцы, рускай і беларускай мовах.

Інфармацыя абноўлена Пн Сту 22, 2018 12:59:04

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Гімназія г. Асіповічы


Сядзіба

;