• 1

    ІП Мохаў В.У. (БП МОВА)

    Вітаю Вас, шаноўныя сябры! Дазвольце пачаць знаёмства з Вамі са словаў свайго прафесійнага дэвіза: Не зразумелі сэнсу слова - Вам дапаможа наша “МОВА”! Чаму менавіта МОВА? Бо, па-першае, МОВА – гэта скарачэнне ад першых двух літар майго прозвішча і імя: МОхаў ВАдзім. Па другое, МОВА – гэта сфера маёй працы і майго захаплення. І, па-трэцяе, "БП МОВА" - мой індывідуальны праект з мэтай аказання паслуг пісьмовага перакладу асабовых дакументаў дзеля натарыяльнага засведчання ў Мінску. Я з'яўляюся натарыяльным перакладчыкам беларускай, нямецкай і англійскай моваў у Мінску. У межах свайго праекту, дзякуючы супрацы з іншымі натарыяльнымі перакладчыкамі, маю магчымасць прапанаваць перакладчыцкія паслугі амаль па большасці распаўсюджаных еўрапейскіх і азіяцкіх мовах. Зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і магу аказваць свае паслугі для кампаній і фізічных асоб. Знаходжуся і працую ў Мінску па адрасе: вул. Герасіменка 3-188. Калі Вам трэба перакласці асабовы дакумент, Вы можаце прыехаць да мяне: з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 20.00 (па папярэдняй дамоўленасці). Вы можаце мне тэлефанаваць на нумар +375297709592 ці +375445849689 альбо дасылаць свае лісты на электронны адрас mokhovip@gmail.com ці mova-peraklad@mail.ru з пытаннямі і дакументамі для перакладу штодня з 9.00 да 21.00. Буду рад дапамагчы Вам і абяцаю якасна выканаць Вашу замову, каб Вы засталіся задаволеныя маёй працай! Ласкава запрашаю Вас скарыстацца маімі паслугамі! З павагай, Ваш перакладчык Вадзім Мохаў

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабльных дэвайсаў!