• 1

    БП МОВА

    Вас вітае перакладчык Мохаў Вадзім Уладзіміравіч. Дазвольце пачаць свой ліст са слоў майго прафесійнага дэвіза: Не зразумелі сэнсу слова - Вам дапаможа толькі МОВА! Чаму менавіта МОВА? Бо па-першае, МОВА – гэта скарачэнне ад першых двух літар майго прозвішча і імя: МОхаў ВАдзім. Па другое, МОВА – гэта сфера маёй працы і майго захаплення. І па-трэцяе, БП МОВА - мой індывідуальны праект з мэтай аказання паслуг пісьмовага і натарыяльнага перакладу дакументаў па ўсіх распаўсюджаных еўрапейскіх і азіяцкіх мовах. Я знаходжуся і працую ў Мінску па адрасе: вул. Герасіменка 3-188. Калі Вам патрэбен пераклад, Вы можаце патэлефанаваць на нумар: +375297709592 (Viber) ці +375445849689 альбо даслаць паведамленне на электронны адрас: bp.mova@gmail.com. На пастаяннай аснове я супрацоўнічаю з натарыусамі Завадскога раёна, якія знаходзяцца на вул. Алтайскай 64/1 і заўсёды магу аператыўна звярнуцца туды, калі Вам неабходна атрымаць натарыяльную копію арыгінальнага дакумента і/ці засведчыць пераклад. Буду рад дапамагчы Вам і абяцаю якасна выканаць Вашу замову, каб Вы засталіся задаволеныя маёй працай! Ласкава запрашаю Вас да сябе, З павагай, Вадзім Мохаў БП МОВА

    •  
    •  
;