Мы-школа англійскай мовы для дзяцей (у асноўным) і для дарослых. Знаходзімся ў Мінску, працуем з дзецьмі ад 3-х гадоў у фармаце дзіцячага сада, школьнікамі і з дарослымі па вечарах. Хочам паспрабаваць арганізаваць урокі беларускай мовы.
Шахматны дом – гэта школа шахмат, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.
Школа традыцыйнага мастацтва з 2012 года вучыць дарослых i дзяцей беларускiм спевам, танцам i рамёствам. Навучанне дарослых вядзецца па 4ох накірунках: традыцыйнае спеўнае мастацтва (кіраўнік курса – Вікторыя Міхно), беларускі танец (кіраўнік курса – Мікалай Козенка), студыя дызайну нацыянальнага адзення (кіраўнік курса – Вольга Кашкурэвіч), лекцыі па традыцыйныму светагляду і мастацтву. Навучанне дзяцей адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах . У праграму навучання ўваходзяць спевы, танец, рамёствы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаваньне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі. Беларускамоўнае асяроддзе гарантуецца 🙂 Школа традыцыйнага мастацтва — гэта не толькі сістэма навучання ў азначаных накірунках. У першую чаргу, гэта прывіццё чалавеку каштоўнасцяў, якія тысячы год існавалі на нашай зямлі: захаванне духоўнага і фізічнага здароўя чалавека, традыцыйная сям’я, ашчаднае стаўленне да зямлі, навакольнага асяроддзя, роднай мовы і культурнай спадчыны.
Назва ўсяго нашага педагагічнага праекту - АРТФАКТАР. Фактар Творчасці існуе ўнутры кожнага з нас, ён правакуе і патрабуе ад нас творчасці ў розных яе праявах, пры пэўных умовах, пры адпаведных настройках ён можа раскрыць нас, здзівіць, узбадзёрыць і ўзмацніць, з яго дапамогай мы здольныя ажыццяўляць неверагодныя, нечаканыя, натхняльныя і захапляльныя рэчы. АРТФАКТАР майстар-класы і трэнінгі Андрэя Саўчанкі (выкладае акторскае майстэрства з 1997 года. Актор, рэжысер, выкладчык Акадэміі мастацтваў) для каго: акторам, бізнэсоўцам, дзецям, цікавым і цікаўным людзям дзе: Менск (студыя Free Voice на Куйбышава,22 і студыя "Музычны Квартал" на Чапаева,3) калі: з 2013 пастаянна працуюць групы розных праграмаў і ідзе набор у ніжэйназваныя групы) АРТФАКТАР дапаможа пачынаючым акторам і рэжысёрам зрабіць практычныя першыя крокі, "панюхаць пораху", ці падрыхтавацца да паступлення ў тэатральную ВНУ (праграмы "Мастацтва Актора" і "Партал у Тэатр"); бізнэсоўцам, кіраўнікам, мэнэджэрам, публічным асобам і іншым людзям пазбавіцца ад заціскаў і комплексаў, эфектыўна самапрэзентавацца, пашырыць свае здольнасці наконт камунікатыўнасці, а таксама прадуктыўна рыхтавацца, праводзіць публічныя выступы і пакідаць добрае ўражанне ў партнёраў пасля сустрэчы (праграмы "Культ Асобы, Індывідуальнасці і Камунікабельнасць." і "Эфектыўны публічны выступ, альбо King's Speech"); дзецям зачаравацца тэатрам (праграмы "Арт-Вандроўка" для розных узростаў); і прафесійным акторам трымаць сябе ў форме і павялічваць свой узровень (праграмы "Пачуццё імправізацыі", "Праца над вобразам","Методыка стварэння монаперформанса", "Вербацім. Дакументальны спектакль", "Японскія Хайку як метад існавання актора на сцэне", а таксама ў летні час - выяздныя майстар-класы на прыродзе - хутар у лесе - вёска Чанавічы, Нясвіжскі раён, Менская вобласць. Праграмы: "Актор і Прырода", "Беларуская міталогія", "Рытуал як спосаб існавання").
Шахматны дом – гэта школа шахмат і шашак, а таксама клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей шахматам з 3 год і старэйшых і шашкам з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Ёсць беларускамоўныя групы! Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох. Для тых, хто жадае займацца шахматамі дома, працуюць рэгулярныя анлайн-групы, праводзяцца анлайн-турніры.