-
6
Гімназія №23
Сёння ў гімназіі навучаецца 436 вучняў. Навучальны працэс забяспечваюць 45 педагогаў, сярод якіх настаўнікі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі, 1 кандыдат навук, 1 выдатнік адукацыі, 1 магістр педагагічных навук. Наша ўстанова - адзіная ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае навучанне кітайскай і англійскай мовам у спалучэнні з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. Высокія паказчыкі навучання навучэнцаў гімназіі № 23 пацвярджаюць эфектыўнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесіяналізму работы педагагічнага калектыву. У гімназіі больш за 84% гімназістаў вучацца на "8-10". Удзел і перамогі ў раённых, гарадскіх алімпіядах, творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях па даследчай дзейнасці таксама кажуць аб высокай якасці адукацыі ў гімназіі. Сённяшнія выпускнікі гімназіі - заўтра паспяховыя прафесіяналы самых розных абласцей - навукі, адукацыі, бізнесу, палітыкі. Адна з найважнейшых задач гімназіі - стварэнне такой адукацыйнай прасторы, у якой максімальна рэалізуюцца магчымасці кожнага вучня як залог яго паспяховай сацыялізацыі. Сёння гімназія - гэта сусвет, дзе свет дарослых, свет кожнага дзіцяці зліваецца ў адзінае цэлае. Высокія духоўныя і маральныя прынцыпы педагогаў, навучэнцаў, бацькоў ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці вучняў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яго каштоўнасці. Гімназія - гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт будучых пакаленняў.
-
7
Сярэдняя школа №72
Сярэдняя школа №72 з беларускай і рускай мовамі навучання. Прымаюць вучняў першых класаў. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №72 г. Мінска» была створана ў 1961 годзе як школа з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы.
-
8
Гімназія №14
Місія Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 14 г. Мінска" - стварэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя для развіцця індывідуальных здольнасцей навучэнцаў. Гімназія №14 г. Мінска – гэта 557 навучэнцаў: І ступень – 267 навучэнцаў ІІ ступень – 233 навучэнцы ІІІ ступень – 57 навучэнцаў 24 класы 6 груп падоўжанага дня Асаблівасці профільнай адукацыі: Фізіка-матэматычны профіль (Х клас, 1 група - 7 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (Х клас, 2 група - 13 навучэнцаў) Хіміка-біялагічны профіль (Х клас, 3 група - 7 навучэнцаў) Фізіка-матэматычны профіль (ХІ клас, 1 група - 9 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (ХІ клас, 2 група - 21 навучэнец) Вывучэнне англійскай мовы з I класа. Вывучэнне карэйскай мовы на занятках па інтарэсах. Заняткі па плаванні на ўроках фізічнай культуры і здароўя, факультатыўных занятках. Гімназія прапануе навучэнцам: - прадметныя факультатыўныя заняткі - факультатыўныя заняткі музычнай і мастацкай накіраванасці - аб'яднанні па інтарэсах - спартыўныя секцыі
-
9
Гімназія №28
У маляўнічым кутку недалёка ад рэчкі Свіслач з паэтычнай назвай Серабранка вось ужо 40 год існуе наша родная сярэдняя школа №2, зараз гімназія №28, у якой працуе калектыў аднадумцаў, які імкнецца замацаваць родную мову, родную культуру, выхаваць сапраўдных грамадзян сінявокай Беларусі. З 1975 па 1993г. дырэктарам школы быў Фінкевіч Валянцін Канстанцінавіч. З 2009г. дырэктар гімназіі №28 - Лазоўская Ніна Аляксандраўна. За сорак год з гімназіі выйшла больш двух тысяч выпускнікоў, якіх можна сёння знайсці ў розных кутках нашай краіны на самых розных пасадах. З 1991 года наша гімназія стала беларускамоўнай. Усе прадметы вывучаюцца на роднай мове. Традыцыйнымі сталі тыдні беларускай пісьменнасці і культуры, падарожжы па родным краі, знаёмства з побытам, традыцыямі, гісторыяй роднай зямлі, сустрэчы з беларускімі дзеячамі літаратуры і мастацтва, такімі як І. Шамякін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, К. Тарасаў, В. Іпатава, В. Зуёнак, А. Камоцкі, ансамбль “Свята” і многія іншыя. Гэтыя сустрэчы дапамагаюць моладзі зразумець свае вытокі, свае карані, адчуць, хто мы і адкуль мы, што з’яўляецца надзвычай актуальным у наш складаны час. З 1995 года школе № 2 быў нададзены статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў (французская, англійская). Паглыбленае вывучэнне замежных моў дало магчымасць наладзіць цесныя сувязі з Францыяй, якія доўжацца ўжо каля дзесяці год. У 2008 годзе школа №2 атрымала статус гімназіі. Вучні школы маюць магчымасць два разы ў год наведаць Францыю, што садзейнічае пашырэнню іх моўнай практыкі, развіццю іх кругагляду. Падчас падарожжа ў Францыю дзеці знаёмяцца з еўрапейскімі сталіцамі, гуляюць па вуліцах Варшавы і Прагі, Берліна і Парыжа. Вучні набываюць не толькі моўную практыку, але і знаёмяць сваіх французскіх сяброў з беларускай культурай, нашымі звычаямі, традыцыямі. Гэта выклікае цікавасць у французаў, яны прыязджаюць да нас. Вучацца ў нашай гімназіі не толькі дзеці з мікрараёна Серабранка, але і едуць да нас здалёк, з Уручча, з Малінаўкі, з Сухарава і іншых мікрараёнаў горада.
-
10
Сярэдняя школа №60
У 1992 г. СШ №60 г. Мінска атрымала статус беларускамоўнай. 3 1993 г. існуе дамова аб супрацоўніцтве паміж СШ № 60 і БДУІіР (фізіка-матэматычны профіль). У 1994 г. заключана дамова аб супрацоўніцтве з БДПУ імя М.Танка (філалагічны профіль). 3 1999 года у СШ № 60 пачаў працаваць агульнаэстэтычны кірунак. На сенняшні момант у школе пленна працуюць музычная накіраванасць, шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб'яднанні.
-
11
Сярэдняя школа №190
Наша школа № 190 з’яўляецца школай з беларускай і рускай мовай навучання. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі (I - IV класы) Тэрмін навучання - 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 4-5 гадоў) вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; 3 1 класа дадаткова да базавага плана вывучаецца: харавы клас; прадугледжаны дадатковыя адукацыйныя паслугі для больш поўнага раскрыцця індывідуальных здольнасцей вучняў у рабоце школы па асобасна-арыентаванаму навучанню; сальфеджыа; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестровы клас; танцавальныя і харавыя калектывы; "Развіцце творчых здольнасцей"; Замежная мова; Танцавальны гурток "Жарт"; Камп'ютарная грамата. II ступень агульнай сярэдняй адукацыі (Х-І Х класы) Тэрмін навучання - 5 гадоў вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестр; танцавальныя і харавыя калектывы; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт" ; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай накіраванасці III ступень агульнай сярэдняй адукацыі (X- XI класы) Тэрмін навучання - 2 гады вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; прафесійная падрыхтоўка вучняў на базе дзяржаўнай установы адукацыi "Сярэдняя школа №76"; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт"; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай накіраванасці. Адукацыйны працэс пры навучанні на I , II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна- аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе здзяйсняюцца з 1 верасня па 29 мая. У школе: Заключана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве з Першамайскiм раённым аддзелам па надзвычайных сiтуацыях.
-
12
Сярэдняя школа №168
Сярэдняя школа №168 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.
-
13
Сярэдняя школа №56
Сярэдняя школа №56 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюцца вучні у першы клас з беларускай моваю навучання.
-
14
Гімназія №4
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 4 г.Мінска” Адной з першых школ сталічнага мікрараёна “Кунцаўшчына” расчыніла дзверы сярэдняя школа № 198 з беларускай мовай навучання. Першым дырэктарам была прызначана Аляксеева Людміла Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Старонкі гісторыі: 1 снежня 1990 года - адкрыццё сярэдняй школы № 198. 1991 год – сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 198 перайменавана ў гімназію № 198. 1996 год - гімназія № 198 перайменавана ў Мінскую беларускую нацыянальную гімназію № 4. 1997 год - дырэктарам гімназіі № 4 прызначаны Бандарэнка Юрый Міхайлавіч. 2008 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2010 год – установа адукацыі перайменавана ў ДУА “Гімназія № 4 г.Мінска”. 2014 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2016 год - дырэктарам гімназіі прызначаны Андрэй Міхайлавіч Гоцман. За 26 гадоў існавання пройдзены вялікі шлях у развіцці культурна-адукацыйнай прасторы гімназіі. Гартаючы старонкі гістарычнага календара, прыходзіш да высновы, што на сённяшні дзень гімназія № 4 займае лідыруючыя пазіцыі ў Фрунзенскім раёне и г.Мінску. Адметнай рысай гімназіі з’яўляецца выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове. З 1 класа вывучаецца англійская мова. Разам з тым, вучням прадастаўляецца магчымасць дадаткова вывучаць нямецкую, французскую, чэшскую, польскую як другую замежную. На трэцяй ступені навучання ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па фізіка-матэматычным, філалагічным (беларуская мова і літаратура і замежная [англійская] мова) профілях.
-
15
Сярэдняя школа №96
Сярэдняя школа №96 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2018/2019 акадэмічны год набіраюць вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.
-
16
Гімназія №9
Гісторыя гімназіі: 1964 год – заснавана сярэдняя школа № 93 1991 год – атрыманы статус гімназіі № 93 з беларускай мовай навучання і з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і нямецкай мовы на базавым узроўні 1998 год – прысвоены парадкавы нумар гімназія № 9 2006 год – перайменаванне ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Гімназія № 9 г. Мінска” 2006 год – адкрыццё класаў з агульнаэстэтычным накірункам 2011 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду 2016 год – атрыманне сертыфіката аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду Профільнае навучанне У 2017/2018 навучальным годзе на III ступені (11 клас) агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі ажыццяўляцца профільнае навучанне па філалагічным накірунку. У рамках профільнага навучання вывучаюцца на павышаным узроўні вычэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Англійская мова". Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу: Выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове; Вывучэнне англійскай мовы з 1-га класа; Магчымасць вывучэння другой замежнай мовы (польскай) з 2-га класа; Факультатыўныя заняткі па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў; Заняткі музычнай накіраванасці (ігра на фартэпіяна, баяне, акардэоне, цымбалах); Гурткі “Тэатр моды”, “Музейная справа”; Заняткі ў спартыўных секцыях (спартыўныя гульні, агульнафізічная падрыхтоўка з элементамі футбола, валейбола, баскетбола); Група падоўжанага дня з 12.00 да 18.00.