• 1

    Дзіцячая бібліятэка № 8

    Дзіцячая бібліятэка № 8 была адчынена ў верасні 1973 года. Знаходзілася яна ў жылым доме па вуліцы Кахоўскай. Гэта была звычайная 3-х пакаёвая кватэра, агульнаю плошчаю 55,65 кв. м. Калектыў быў невялікі – два чалавекі, але гэта не замінала якасна абслугоўваць чытачоў, праводзіць масавыя імпрэзы супольна са школамі і ўстановамі культуры. З 1979 года бібліятэка ўваходзіць у склад ГУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк горада Мінска». У 1985 годзе бібліятэка пераехала ў іншае памяшканне па вуліцы Э. Пашкевіч, 9/2, дзе знаходзіцца і сёння. Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага веку, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, філіял. Фонд бібліятэкі налічвае каля 40 тыс. дакументаў: мастацкая літаратура, літаратура па розных галінах ведаў, электронныя рэсурсы, перыядычныя выданні беларускіх і расійскіх выдавецтваў для розных узроставых груп. Бібліятэка з'яўляецца цэнтрам праўнай інфармацыі. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
  • 2

    Дзіцячая бібліятэка № 8, філіял

    Да паслуг чытачоў абанемент для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, абанемент для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Гісторыя бібліятэкі – гэта людзі, якія тут працуюць, іх розум і творчасць, гэта чытачы, іх удзел у жыцці бібліятэкі.

    •  
    •  
;