• 1

    Адвакат Аляксандр Данілевіч

    Адвакат у сферы вырашэння спрэчак у міжнародным бізнэсе, спартовым і міжнародным сямейным праве. Арбітраж і судовае прадстаўніцтва. Эксперт па пытаннях міжнароднага грамадзянскага працэса і міжнароднага арбітражу.

  • 2

    Гімназія №4

    Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 4 г.Мінска” Адной з першых школ сталічнага мікрараёна “Кунцаўшчына” расчыніла дзверы сярэдняя школа № 198 з беларускай мовай навучання. Першым дырэктарам была прызначана Аляксеева Людміла Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Старонкі гісторыі: 1 снежня 1990 года - адкрыццё сярэдняй школы № 198. 1991 год – сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 198 перайменавана ў гімназію № 198. 1996 год - гімназія № 198 перайменавана ў Мінскую беларускую нацыянальную гімназію № 4. 1997 год - дырэктарам гімназіі № 4 прызначаны Бандарэнка Юрый Міхайлавіч. 2008 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2010 год – установа адукацыі перайменавана ў ДУА “Гімназія № 4 г.Мінска”. 2014 год – педагагічны калектыў гімназіі прайшоў акрэдытацыю. 2016 год - дырэктарам гімназіі прызначаны Андрэй Міхайлавіч Гоцман. За 26 гадоў існавання пройдзены вялікі шлях у развіцці культурна-адукацыйнай прасторы гімназіі. Гартаючы старонкі гістарычнага календара, прыходзіш да высновы, што на сённяшні дзень гімназія № 4 займае лідыруючыя пазіцыі ў Фрунзенскім раёне и г.Мінску. Адметнай рысай гімназіі з’яўляецца выкладанне ўсіх прадметаў на беларускай мове. З 1 класа вывучаецца англійская мова. Разам з тым, вучням прадастаўляецца магчымасць дадаткова вывучаць нямецкую, французскую, чэшскую, польскую як другую замежную. На трэцяй ступені навучання ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па фізіка-матэматычным, філалагічным (беларуская мова і літаратура і замежная [англійская] мова) профілях.

  • 3

    РАГНА

    Асартымент крамы — гэта простыя спажывецкія рэчы, арыгінальныя сувеніры і падарункі ў беларускім этнастылі. Адбор тавару для гандлю адбываецца на падставе традыцыйнасці, натуральнасці, эстэтыкі і функцыянальнасці. Кожны наведвальнік этнакрамы «Рагна» атрымлівае фірмовую картку з унікальным нумарам і пачатковай зніжкай 3%. Кожны ж пакупнік атрымлівае картку са зніжкай 5%. Пасля кожнай новай пакупкі выдаецца новая картка са зніжкай 5%.

  • 4

    Клуб Шахматны дом

    Шахматны дом – гэта клуб як для юных, так і для дарослых аматараў шахмат. Нашая мэта – аб’яднаць усе ўзросты пад адным дахам нашага дома. Напрамкі працы клуба: Заняткі для дзяцей. Навучанне дзяцей з 5 год і старэйшых - з нуля і да прафесійнага ўзроўню. Заняткі і гульнявы час для дарослых. Першы ў Менску клуб для дарослых, дзе можна паглыбіць свае шахматныя веды ці проста выдатна бавіць час за любімай гульнёй. Правядзенне турніраў. Аматарскія шахматныя турніры для гульцоў рознага ўзроўня падрыхтоўкі. Бліц, хуткія шахматы, класіка. Рэгулярныя прафесійныя турніры для шахматыстаў-спартоўцаў усіх узростаў. Набор у навучальныя групы адкрыты ўвесь год, прыйсці пагуляць можна штодзённа, турніры - кожныя выходныя, а часам і па працоўных вечарох.

  • 5

    Мой модны кут

    Тут вы зможаце «абвышываніць» сябе, сваякоў, сяброў, кватэру, машыну і г.д. У краме ёсць маленькія і вялікія памеры, прадаюцца саколкі, байкі, шапкі ды шалікі, карацей кажучы, вопратка на кожную пару года.

  • 6

    Сярэдняя школа №60

    У 1992 г. СШ №60 г. Мінска атрымала статус беларускамоўнай. 3 1993 г. існуе дамова аб супрацоўніцтве паміж СШ № 60 і БДУІіР (фізіка-матэматычны профіль). У 1994 г. заключана дамова аб супрацоўніцтве з БДПУ імя М.Танка (філалагічны профіль). 3 1999 года у СШ № 60 пачаў працаваць агульнаэстэтычны кірунак. На сенняшні момант у школе пленна працуюць музычная накіраванасць, шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб'яднанні.

  • 7

    Галіафы

    “Галіяфы”* – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму www.halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам “Галіяфаў” з’яўляецца паэт і мастак Зміцер Вішнёў. Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны накірунак — дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Акрамя таго, нам падабаецца займацца кнігамі па мастацтву і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь. Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй “Кніга году”. * Галіяфы – найбуйнейшыя ў свеце жукі, жывуць у Афрыцы. Назва выдавецтва паходзіць з “афрыканістычных” ідэяў культавага ў 90-я гады беларускага літаратурнага руху “Бум-Бам-Літ”.

  • 8

    Гімназія №14

    Місія Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 14 г. Мінска" - стварэнне якаснага адукацыйнага асяроддзя для развіцця індывідуальных здольнасцей навучэнцаў. Гімназія №14 г. Мінска – гэта 557 навучэнцаў: І ступень – 267 навучэнцаў ІІ ступень – 233 навучэнцы ІІІ ступень – 57 навучэнцаў 24 класы 6 груп падоўжанага дня Асаблівасці профільнай адукацыі: Фізіка-матэматычны профіль (Х клас, 1 група - 7 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (Х клас, 2 група - 13 навучэнцаў) Хіміка-біялагічны профіль (Х клас, 3 група - 7 навучэнцаў) Фізіка-матэматычны профіль (ХІ клас, 1 група - 9 навучэнцаў) Філалагічны профіль (беларуская мова і англійская мова) (ХІ клас, 2 група - 21 навучэнец) Вывучэнне англійскай мовы з I класа. Вывучэнне карэйскай мовы на занятках па інтарэсах. Заняткі па плаванні на ўроках фізічнай культуры і здароўя, факультатыўных занятках. Гімназія прапануе навучэнцам: - прадметныя факультатыўныя заняткі - факультатыўныя заняткі музычнай і мастацкай накіраванасці - аб'яднанні па інтарэсах - спартыўныя секцыі

  • 9

    Сярэдняя школа №190

    Наша школа № 190 з’яўляецца школай з беларускай і рускай мовай навучання. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі (I - IV класы) Тэрмін навучання - 4 гады (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - 4-5 гадоў) вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; 3 1 класа дадаткова да базавага плана вывучаецца: харавы клас; прадугледжаны дадатковыя адукацыйныя паслугі для больш поўнага раскрыцця індывідуальных здольнасцей вучняў у рабоце школы па асобасна-арыентаванаму навучанню; сальфеджыа; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестровы клас; танцавальныя і харавыя калектывы; "Развіцце творчых здольнасцей"; Замежная мова; Танцавальны гурток "Жарт"; Камп'ютарная грамата. II ступень агульнай сярэдняй адукацыі (Х-І Х класы) Тэрмін навучання - 5 гадоў вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; індывідуальныя заняткі па навучанню ігры на музычных інструментах; вакальныя ансамблі; інструментальныя ансамблі; аркестр; танцавальныя і харавыя калектывы; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт" ; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай накіраванасці III ступень агульнай сярэдняй адукацыі (X- XI класы) Тэрмін навучання - 2 гады вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым ўзроўні; факультатыўныя заняткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай экалагічнай, спартыўнай і іншай накіраванасці; падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі; прафесійная падрыхтоўка вучняў на базе дзяржаўнай установы адукацыi "Сярэдняя школа №76"; дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова; танцавальны гурток "Жарт"; камп'ютарная грамата; гурткі прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай накіраванасці. Адукацыйны працэс пры навучанні на I , II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна- аздараўленчых і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе здзяйсняюцца з 1 верасня па 29 мая. У школе: Заключана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве з Першамайскiм раённым аддзелам па надзвычайных сiтуацыях.

  • 10

    А-100. АЗС №8. Бараўлянскі сельсавет

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 11

    Аўстэрыя Уршуля

    Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

  • 12

    А-100. АЗС №30. Анаева, 47

    Запраўка, ёсць дызель, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 13

    Сярэдняя школа №168

    Сярэдняя школа №168 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2017/2018 акадэмічны год набіралі вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

  • 14

    Агінскі

    Гарадское кафэ ў нацыянальным стылі з беларускімі стравамі ў аўтарскім чытанні. «АГІНСКІ» - прыдатнае месца як для абеднага перапынку, гэтак і для сямейнага выйсця ці рамантычнай вячэры. Дарэчы, установа належыць тым жа ўладальнікам, што і «Камяница», «Грай» і «Беларуская карчма». Кухня і меню Кухня. Грунт – гэта стравы нацыянальнай кухні з аўтарскай дапрацоўкай. Кухары карыстаюцца, галоўным чынам, мясцовымі прадуктамі. Частку страў гатуюць на пару (рачная стронга на травах), іншыя – на грылі: прыкладам, ялавічына з грыбамі. Характару стравам дадаюць соусы, прыгатаваныя па ўласных рэцэптурах. Асноўнае меню. Самыя папулярныя стравы: салата «АГІНСКІ», салата з пікантнай курыцай у малінавым соусе, судак «Нёманскі», сёмга ў мядова-гарчычнай глазуры, медальёны з ялавічыны з перачным соусам, свініна з каньячным соусам, дранікі з мовай у вяршковым соусе, фірмавы дэсерт «Паўночныя Афіны». Дзіцячае меню. Смачнае і карыснае, распрацаванае адмыслова для маленькіх гасцей: «Піражок» - катлета з індычкі з макаронамі, аўсяная каша з чарніцай і грушай, малочны кактэйль «Густ дзяцінства» і іншыя стравы. Напоі. Адменна рэкамендаваныя – настойкі на маліне і на ядлаўцовых ягадах уласнага гатавання, глінтвейны «Калядны», «Прага»). А яшчэ гарачыя грог з малінай і манга, чарнічны і трапічны тоддзі, імбірная гарбата з каньяком, журавінавы чай. Ланч. З 12:00 да 16:00 у кафэ «АГІНСКІ» дзее абеднае меню. Пададзена галоўным чынам беларуская кухня, а выбар з некалькіх страў дазваляе складаць комплексы на свой густ. Абедная прапанова абнаўляецца штодня. Таксама ланч можна ўзяць з сабой. Кожны месяц праводзяцца тыдні замежных кухняў. Інтэр'ер і магчымасці кафэ Дызайн. У кафэ, названым у гонар знакамітага кампазітара і дыпламата Рэчы паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага, шмат адправак да нацыянальнай культуры. Гэта свяцільні з арнаментам, вялікія светлавыя пано з фатаграфіямі беларускіх выбітнасцяў, антыкварыят, сабраны з усіх канцоў Беларусі. Чырвона-чорная мэбля выканана пад замову. Бяседы. У кафэ «АГІНСКІ» можна праводзіць сямейныя святы і карпарацыйныя імпрэзы. Установу гатова змесцаваць да 60 чалавек у фармаце бяседы, з улікам камфортнага танцпляца) і да 80 чалавек у фармаце фуршэту. Тут прапануюць размаітае меню з халоднымі закускамі, парцыённымі салатамі, дзвюма падачамі гарачых страў, безалкагольнымі і алкагольнымі напоямі. Дадатковыя опцыі. Пры патрэбе супрацоўнікі кафэ зробяць дапамогу ў афармленні залы, пошуку вядоўцы, дыджэя і іншых спецыялістаў для правядзення свята. Выязную рэгістрацыю можна правесці ў сяброў «Агінскага» — у загарадным кафэ «Беларуская карчма», якое мясцуецца ў маляўнічым месцы – Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту ў п. Азярына. Бонусы для гасцей У нядзелю і святочныя дні ў кафэ «Сямейны дзень» - і 20%-вая зніжка на кухню. Таксама дзее карта сталага госця з 10%-ваю зніжкай на ўсе меню.

  • 15

    QUVALDA

    QUVALDA - гэта ўнікальная гульнявая прастора, а таксама новыя квэсты ў самым цэнтры Мінска. Квэст NARNIA - лепшы квэст нашага гораду! А таксама: дні нараджэння, квэсты, карпаратывы, вяселлі і інш: эксклюзiўны фармат арганізацыі святаў у Мінску! • аэрахакей • більярд: рускі і пул • xbox one, kinect і dendy • black box puzzle • oculus rift: віртуальная рэальнасць • novus: марскі більярд • электронны дартс • настольныя гульні • настольны футбол • настольны тэніс • караоке У нас знаходзіцца першы ў Беларусі манетны атракцыён, на якім вы самастойна вырабляеце сувенірную манету! сацсеткі: vk.com/quvaldaby instagram.com/quvaldaby facebook.com/quvaldaby

  • 16

    Шпаркія вілкі

    Дастаўка ежы, кавярня і кэйтарынг. Шпаркія вілкi — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак. Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

  • 17

    Пэўныя Справы

    Ацэначная кампанія “Пэўныя Cправы” прапануе ў самыя сьціплыя тэрміны і па самым лепшым для Вас кошце аказаць паслугі на экспертнай ацэнцы нерухомасьці, зямельных надзелаў, абсталяваньня, транспартных сродкаў і, нават, аб'ектаў інтэлектуальнай маёмасьці. Мы працуем па ўсёй рэспубліцы і ведаем патрабаваньні ўсіх беларускіх банкаў. Для беларускамоўных кліентаў прапануюцца зьніжкі на паслугі і самы цёплы сяброўскі падыход! Тэрміны выканання паслуг – 2-3 дні з моманту агляду.

  • 18

    Гімназія №23

    Сёння ў гімназіі навучаецца 436 ​​вучняў. Навучальны працэс забяспечваюць 45 педагогаў, сярод якіх настаўнікі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі, 1 кандыдат навук, 1 выдатнік адукацыі, 1 магістр педагагічных навук. Наша ўстанова - адзіная ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае навучанне кітайскай і англійскай мовам у спалучэнні з выкладаннем прадметаў на беларускай мове. Высокія паказчыкі навучання навучэнцаў гімназіі № 23 пацвярджаюць эфектыўнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесіяналізму работы педагагічнага калектыву. У гімназіі больш за 84% гімназістаў вучацца на "8-10". Удзел і перамогі ў раённых, гарадскіх алімпіядах, творчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях па даследчай дзейнасці таксама кажуць аб высокай якасці адукацыі ў гімназіі. Сённяшнія выпускнікі гімназіі - заўтра паспяховыя прафесіяналы самых розных абласцей - навукі, адукацыі, бізнесу, палітыкі. Адна з найважнейшых задач гімназіі - стварэнне такой адукацыйнай прасторы, у якой максімальна рэалізуюцца магчымасці кожнага вучня як залог яго паспяховай сацыялізацыі. Сёння гімназія - гэта сусвет, дзе свет дарослых, свет кожнага дзіцяці зліваецца ў адзінае цэлае. Высокія духоўныя і маральныя прынцыпы педагогаў, навучэнцаў, бацькоў ствараюць атмасферу дзяцінства, у якой фарміруюцца якасці вучняў, іх культура, матывацыя да адукацыі, разуменне яго каштоўнасці. Гімназія - гэта тое месца, дзе зараджаецца будучыня Беларусі, дабрабыт будучых пакаленняў.

  • 19

    Фаланстэр

    Мы некамерцыйная грамадская арганізацыя, якая з дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства. Нашы мэты: * Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян. * Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай. * Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў. На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці: * Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi. * Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лічбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў. * Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянскай супольнасці.  

  • 20

    Сярэдняя школа №199

    Сярэдняя школа №199 з беларускай і рускай мовамі навучання. На 2017/2018 акадэмічны год набіралі вучняў у першы клас з беларускай моваю навучання.

  • 21

    А-100. АЗС №19. Брыкета, 23

    Запраўка, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 22

    А-100. АЗС №25. Сеніца

    Запраўка, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 23

    А-100. АЗС №11. Машиностроителей, 7Б

    Запраўка, ёсць дызель, арэнда прычэпаў, крама, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 24

    А-100. АЗС №33. Даўгінаўскі тракт, 178/1

    Аўтаматычная. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 25

    Буслянка

    Мы займаемся праектаваньнем і будаўніцтвам скандынаўскіх каркасных дамоў у Беларусі. На нашым сайте вы можаце знайсці шмат архітэкітурных эскізаў нарвежскіх, шведскіх і фінскіх дамоў паводле якіх мы распрацоўваем дэтальны праект і па яму будуем ваш дом. Больш падрабязная інфармацыя змешчана на нашым сайте.

  • 26

    ДЭПО #2

    Новая блінная размясцілася ў самым жарале тусовачнага дыстрыкту Менску – у Верхнім горадзе, дзе насычанасць культурных падзей у выходныя перавышае шчыльнасць звычайнага гарадскога свята. На кожным павароце завілістых вуліц можна ўліцца ў нечаканы дзвіж ці махануць у стылі «а давай!» чаго-небудзь моцнага.

  • 27

    А-100. АЗС №14. Трасцянецкая, 16

    Аўтаматычная, ёсць дызель. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 28

    Лідарінвест

    ЗАТ «Лідарінвест» з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Намі ажыццёўлены шэраг паспяховых праектаў у інтарэсах стратэгічных інвестараў. Дэпазітарый ЗАТ «Лідарінвест» арыентаваны на аказанне паслуг эмітэнтам каштоўных папер з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытаў. Кліенты дэпазітарыя атрымліваюць поўны комплекс паслуг, у тым ліку кансультацыйнае абслугоўванне. Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый. Дня нас характэрны комплексны падыход да вырашэння задач інвестараў на рынку каштоўных папер. У сваёй практыцы мы заўсёды робім стаўку на надзейнасць і зручнасць аперацый для кліента. Аказваючы ўвесь спектр паслуг на фондавым рынку Беларусі, мы імкнемся актыўна ўдзельнічаць у развіцці яго інфраструктуры і магчымасцяў для інвестараў і акцыянераў.

  • 29

    А-100. АЗС №16. Казінца, 133

    Запраўка, ёсць газ і дызель, арэнда прычэпаў, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 30

    Стаматалагічная лякарня «Глорыя»

    Стаматалагічнай лякарні ўжо каля 20 год – гэта вялікі шлях крапатлівай працы. За гэтыя гады створаны згуртаваны калектыў высокакласных спецыялістаў, валодаючых самымі сучаснымі методыкамі і тэхналогіямі. Візіт да стаматолага ў стагоддзе высокіх тэхналогій, заўсёды саправаджаецца перажываннямі і страхамі – мы хочам развеяць гэтыя сумневы і прапанаваць Вам высокую якасць стаматалагічнага лячэння і індывідуальны падыход да пацыента. У нашай лякарні ўрачы-стаматолагі заўсёды знойдуць з Вамі поўнае паразуменне. Прыём вядуць высокакваліфікаваныя стаматолагі, якія адкажуць на ўсе Вашы пытанні, раскажуць аб перавагах стаматалагічных матэрыялаў, распрацуюць індывідуальную праграму, па якой будзе праходзіць лячэнне або пратэзаванне зубоў. Наша стаматалагічная лякарня абсталявана высокатэхналагічным абсталяваннем, выкарыстоўваюцца толькі апрабаваныя матэрыялы і правераныя тэхналогіі. Стаматалагічная лякарня выконвае паслугі для ўсёй сям’і. Нас прапаноўваюць сябрам і знаёмым, таму што цэняць якасць нашых паслуг (лячэнне, пратэзаванне, адбельванне, выпраўленне анамалій прыкусу, рэнтген дыягностыка зубоў і іншыя паслугі). Мы працуем па даступных цэнах для любога ўзросту і сацыяльнага статусу. Будзем Вельмі рады бачыць Вас на прыёме ў нашай стаматалагічнай лякарні «Глорыя».

  • 31

    Псіхолаг Дзядова Святлана Іванаўна

    Псіхалагічная дапамога: + кансультацыі па пытаннях: -- асабістых, -- адносін у сям'і і нежанатых пар -- стасункі з бацькамі, дзяцьмі, іншымі людзьмі -- праблемныя паводзіны дзяцей + інтэрактыўныя лекцыі па тэматыцы: -- сямейнай псіхалогіі -- дзіцячай псіхалогіі -- пытанні развіцця і выхавання дзяцей -- псіхалогіі адносін -- гендэрнай псіхалогіі + дыягностыка: -- эмацынальна-асабістай сферы дзяцей ад 5 год -- пазнавальнай сферы дашкольнікаў (ад 5 год) і вучняў пачатковай школы -- асаблівасцяў увагі дзяцей ад 6 год -- псіхалагічнай гатоўнасці да школы + заняткі: -- развіваючыя для дзяцей дошкольнага ўзросту ад 2х гадоў -- на развіццё крэатыўнасці для дзяцей 1-2-клясы школы + трэнінгі: -- камунікацыйныя для дзяцей (ад 5 да 10 год) -- жаночы "Мастацтва быуь жанчынай"

  • 32

    flatpoint

    Праектуем цікавыя і сціплыя інтэр'еры, дамы. Дапамагаем з рашеннем пытанняў па перапланяроўцы і рамонтам.

  • 33

    А-100. АЗС №7. Партызанскі, 8а

    Запраўка, ёсць газ і дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў і ровараў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, кветкі і букеты, страхаванне, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 34

    Школа скандынаўскай хады

    Правядзенне майстар-класаў па навучанню эфектыўнай тэхнікі скандынаўскай хады рэгулярныя групы для заняткаў скандынаўскай хадой у парку Перамогі, Мінск; Індывідуальныя трэніроўкі з інструктарам; Распрацоўка маршрутаў для трэніровак і падарожжаў; Метадычныя і матывацыйныя матэрыялы для самастойных трэніровак; Кансультацыі па выбару кійкаў пад мэты і ўмовы хады; Рамонт і сэрвіснае абслугоўванне кійкаў.

  • 35

    ІдэяСофт

    Кампанія ІдэяСофт пастаўляе паслугі ў сферы праектавання, распрацоўкі і падтрымкі праграмнага забеспячэння на тэрыторыі Заходняй Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі. Кампанія заснавана групай IT-спецыялістаў у 2014 годзе. Цэнтр распрацоўкі кампаніі знаходзіцца ў Беларусі, г. Мінск. IdeaSoft LLC паспяховая і дынамічная ў развiццi IT-кампанія, асноўная спецыялізацыя якой- гэта распрацоўка i падтрымка ПЗ, вэб і мабільных прыкладанняў. На дадзены момант кампанія знаходзіцца ў стадыі актыўнага росту, і мы запрашаем таленавітых і крэатыўных людзей для сумеснай працы над цікавымi і перспектыўнымi праектaмi.

  • 36

    Крама электратранспарту EcoBoard

    Дзіцячыя і дарослыя гіраскутэры, сігвэі і электрасамакаты вышэйшай якасьці. Транспарт будучыні ўжо ў Беларусі! Сардэчна запрашаем на бясплатнае навучэнне да нас у ГЦ "Глоба"!

  • 37

    Каляровы Кот Компані

    Паліграфія, рэклама і дызайн. Друк візітовак, самаклейныя этыкеткі, друкаванка чорна-белая, каляровая. Тыражаванне, календары, буклеты, флаера, лічбавы друк, афсет, шырокафарматны друк, ламінаванне. Выдатныя цэны. Пры замове ад 15 рублёў дастаўка па Мінску бясплатна.

  • 38

    Грай Кафэ

    Кафэ ў старыннай пабудове канца 18 стагоддзя з мноствам залаў з гістарычнымі інтэр’ерамі. Клапатліва ўзноўленыя рэцэпты страў беларускай кухні і нацыянальныя настойкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі не пакінуць раўнадушнымі нікога з мінчан і гасцей сталіцы. Комплекс складаецца з больш чым дзесяці аўтаномных залаў, у кожным з якіх перададзена свая непаўторная атмасфера. У інтэр’ерах розных залаў арганічна спалучаюцца атмасферы розных гістарычных эпох – залатых часоў Вялікага Княства, росквіту шляхецкай культуры, мастацтва новага і міжваеннага часу. У цэнтры комплексу знаходзіцца вялікі танцпол і сцэна для выступаў артыстаў. Комплекс “Грай кафэ” – ідэальнае месца як для адпачынку з сябрамі пасля працы, для абедаў, або дзелавых перамоў, так і для правядзення банкетаў, вяселляў, юбілеяў ды іншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама – рознага кшталту дзелавых і прэзентацыйных мерапрымстваў. Пры чым усё гэта можа адбывацца адначасова без перашкод адзін адному, дзякуючы вялікай колькасці аўтаномных і непаўторных залаў. “Грай кафэ” – гэта той самы выпадак, калі лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў прачытаць, паслухаць ці паглядзець фота. Тым болей – кафэ знаходзіцца ў самым цэнты горада, фактычна - на цэнтральнай плошчы Менска. Вялікія порцыі і справядлівыя кошты ў непаўторнай гістарычнай атмасферы гарантуюць дастойны адпачынак усім гасцям комплексу. Калі вы шукаеце нешта незвычайнае і цікавае ў нашым горадзе – мы чакаем вас! Да сустрэчы ў “Грай кафэ”!:) Каб дакладна мець тут абслугоўванне па-беларуску, замаўляйце столік загаддзя і кажыце, што вам гэта важна.

  • 39

    Чабурэчная

    Нягледзячы на сваю назву, гэта як мінімум кафэ. Кухня ў асноўным беларуская. Установа знаходзіцца ў гістарычнай частцы Мінска, па суседстве з ім — так званы Дом Ма́ліна. У 1912 г. у гэты будынак пераехала мінскае аддзяленне Пазямельна-сялянскага банка, потым у гады 1-й сусветнай вайны трэці паверх займаў «Стройзап» (будаўніча-тэхнічны аддзел Заходняга фронту). А ў 1918 г. частка памяшканняў у гэтым будынку была адведзена для прэзідыума Рады БНР, які 25 сакавіка 1918 г. прыняў тут III Устаўную Грамату пра незалежнасць Беларусі. З гэтай нагоды, кожны год 25 сакавіка свабоднага месца вы тут ня знойдзеце, а сустрэнеце натоўп людзей што святкуюць адметную для Беларусі падзею. Каб дакладна мець абслугоўванне па-беларуску — ўзгадвайце, што для вас гэта важна пры замове століка, або афіцыянту ці адміністратару падчас наведвання.

  • 40

    Закуток

    Знаходзіцца "Закуток" у Малінаўцы. Меню кафэ напоўнена стравамі традыцыйнай беларускай кухні. У меню «Закутка» пададзены добры выбар гарачых страў, сярод якіх сталыя наведнікі даўно ўжо вылучылі фаварытаў — патэльню «Сытную» (хатняя кілбаса, грудзінка, яйкі, бульба), «Апетытныя вушкі» (смажаныя свіныя вушкі ў вострым соусе) — падаюцца на патэльні з абсмажанай бульбай і цыбульнымі кольцамі і дранікі «Сялянскія». Пры аказіі абавязкова папесціце сябе фірмовай стравай ад шэф-кухара «Свініна баярская» (свініна, перац, свежыя баклажаны, фасоля струковая, цыбуля, соус). Каб дакладна мець абслугоўванне па-беларуску — ўзгадвайце, што для вас гэта важна падчас замовы століка.

  • 41

    Металапошук

    Наш магазін прадае металашукальнікі вядомых сусветных брэндаў, дапаможам з выбарам лепшага абсталявання.

  • 42

    КапірФілд

    Прапануем недарагі каляровы і ч/б друк да фармату А2 ці 420мм па меньшым баку да 1,5м: рэфераты, курсавыя, дыпломы, магніты, календары, візіткі, друк з наступным выданнем магчыма неабходных вам кніг, брашур (ад 1 асобніка) да фармату А3 на клею, спружыне ці скабе, ці пашытую. Звярніце ўвагу на нізкія кошты ч/б і каляровага друку фірмовых капэртаў, падрыхтоўку да друку, і канечне ж, на нашы акцыі! Зніжкі не суммуюцца. Файлы друкуюцца ці ч/б, ці каляровыя. За "!аб'яднанне" файлаў у "кнігу" - ад 0,5руб. Мы працуем толькі з наступнымі фарматамі: * .pdf, *.cdr, *.psd, *.tif, *.jpg, *.png.

  • 43

    Гімназія №28

    У маляўнічым кутку недалёка ад рэчкі Свіслач з паэтычнай назвай Серабранка вось ужо 40 год існуе наша родная сярэдняя школа №2, зараз гімназія №28, у якой працуе калектыў аднадумцаў, які імкнецца замацаваць родную мову, родную культуру, выхаваць сапраўдных грамадзян сінявокай Беларусі. З 1975 па 1993г. дырэктарам школы быў Фінкевіч Валянцін Канстанцінавіч. З 2009г. дырэктар гімназіі №28 - Лазоўская Ніна Аляксандраўна. За сорак год з гімназіі выйшла больш двух тысяч выпускнікоў, якіх можна сёння знайсці ў розных кутках нашай краіны на самых розных пасадах. З 1991 года наша гімназія стала беларускамоўнай. Усе прадметы вывучаюцца на роднай мове. Традыцыйнымі сталі тыдні беларускай пісьменнасці і культуры, падарожжы па родным краі, знаёмства з побытам, традыцыямі, гісторыяй роднай зямлі, сустрэчы з беларускімі дзеячамі літаратуры і мастацтва, такімі як І. Шамякін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, К. Тарасаў, В. Іпатава, В. Зуёнак, А. Камоцкі, ансамбль “Свята” і многія іншыя. Гэтыя сустрэчы дапамагаюць моладзі зразумець свае вытокі, свае карані, адчуць, хто мы і адкуль мы, што з’яўляецца надзвычай актуальным у наш складаны час. З 1995 года школе № 2 быў нададзены статус школы з паглыбленым вывучэннем замежных моў (французская, англійская). Паглыбленае вывучэнне замежных моў дало магчымасць наладзіць цесныя сувязі з Францыяй, якія доўжацца ўжо каля дзесяці год. У 2008 годзе школа №2 атрымала статус гімназіі. Вучні школы маюць магчымасць два разы ў год наведаць Францыю, што садзейнічае пашырэнню іх моўнай практыкі, развіццю іх кругагляду. Падчас падарожжа ў Францыю дзеці знаёмяцца з еўрапейскімі сталіцамі, гуляюць па вуліцах Варшавы і Прагі, Берліна і Парыжа. Вучні набываюць не толькі моўную практыку, але і знаёмяць сваіх французскіх сяброў з беларускай культурай, нашымі звычаямі, традыцыямі. Гэта выклікае цікавасць у французаў, яны прыязджаюць да нас. Вучацца ў нашай гімназіі не толькі дзеці з мікрараёна Серабранка, але і едуць да нас здалёк, з Уручча, з Малінаўкі, з Сухарава і іншых мікрараёнаў горада.

  • 44

    Сярэдняя школа №72

    Сярэдняя школа №72 з беларускай і рускай мовамі навучання. Прымаюць вучняў першых класаў. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №72 г. Мінска» была створана ў 1961 годзе як школа з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы.

  • 45

    А-100. АЗС №35. Навадворскі сельсавет

    Запраўка, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 46

    HONAR

    HONAR - брэнд беларускага адзення ды вопраткі. Новы беларускі мінімалізм – так апісваюць свой стыль дызайнеры Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Простыя формы, вытрыманыя колеры, акрэсленныя лініі ды сілуэты, нацыянальныя акцэнты і аўтарская вышыўка – гэтыя асаблівасці брэнда з’яўляюцца падмуркам у стварэнні непаўторных і актуальных рэчаў. У інтэрнэт-краме honar.by Вы знойдзеце непасрэдна рэчы HONAR, а таксама беларускае адзенне ды аксэсуары іншых дызайнераў! - Падтрымліваем беларускую мову; - Падганяем адзенне па фігуры; - Дастаўляем замовы кур'ерам па Беларусі, поштай па ўсім свеце; - Паглядзець і прымераць адзенне можна ў фірмовым шоў-руме ў Менску

  • 47

    Куфэрак падарожжаў

    Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій па Беларусі і за мяжу. Самы высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў і незабыўныя ўражанні ад вандровак па любімай Беларусі!

  • 48

    Рандоль

    Месца для тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без прыгажосці і водару садовых кветак, без рэкорднага і экалагічнага ўраджаю, руплівай працы на сваіх "сотках". У краме заўсёды можна набыць насенне лепшых сартоў і гібрыдаў айчыннай і замежнай селекцыі, угнаенні, рыштунак.

  • 49

    А-100. АЗС №21. Ваўпшасава, 40

    Запраўка, ёсць дызель, мыйня аўтаматычная, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

  • 50

    А-100. АЗС №20. Даўгінаўскі тракт, 190

    Запраўка, газ, дызель, мыйня аўтаматычная і самаабслугоўвання, арэнда прычэпаў, міні-кафэ, крама, падпампоўванне шын, аўтапыласос, бясплатны Wi-Fi. Сетка АЗС А-100 прапаноўвае сваім кліентам толькі якаснае паліва і пільна сочыць за якасцю бензіну і дызельнага паліва. Мы правяраем яго на кожным з этапаў на яго шляху ад нафтахімічных прадпрыемстваў да нашых АЗС. Аўтамабільныя цыстэрны абавязкова пламбуюцца на сваім шляху ад заводу па вырабу нафтапрадуктаў да АЗС. Перад выгрузкай нафтапрадуктаў на саму АЗС паліва рупліва правяраецца.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.