• 1

    Вядучы Андрэй Мяшкоў

    Вітаю Вас, шаноўныя сябры і сяброўкі! :) На сувязі беларускамоўны вядоўца Андрэй. Вашае Сьвята будзе на высокім узроўні: гарантую! 💥Прапаноўваю Вам вечар уражаньняў і забаваў!💥 ▶Прафэсыйна, стылёва, з пачуцьцём гумару й стылю! ▶Артыстызм дапамагае мне правесьці імпрэзу па разнастайным сцэнары і ўвайсьці ў патрэбны вобраз. ▶Харызма — тое, што мяне адрозьнівае ▶Драйв — мае другое «я»! ▶Умею быць сур'ёзным і сьмешным ▶Адказнасьць — гэта пра мяне 🎹Сынтез музыкі й слова: вядучы ды прафэсыйны эстрадны флейтыст - два ў адным! 🎷Флейтавы канцэрт заўжды будзе прыемным сюрпрызам на імпрэзе. Да сустрэчы, мае даражэнькія! ;)

  • 2

    DrevA - мыла ручнога вырабу

    Мыла ручнога вырабу. Розная тэматыка і накірункі (сувенірнае мыла, касметычны накірунак, вясельныя банбаньеркі, мыла-візіткі і г.д.) Кампазіцыі, кошыкі-наборы для падарунка, індывідуальны падбор мыла для кожнага). Мы робім прыгожае і карыснае - даступным! Мыла можна набыць напрамую ў вытворцы (у тым ліку і каб атрымаць "зніжку за мову") - толькі тэлефануйце трошку загаддзя, а таксама ў крамах Мой Модны Кут і Дарэчы (шукайце на say.by).

  • 3

    Рамесьнік Рымша

    "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту". За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека. Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал. Трохі гісторыі: Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быўзроблены ў 1993 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны. Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты". Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ. Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра. За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

    •  
    •  

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!