• 1

    DrevA - мыла ручнога вырабу

    Мыла ручнога вырабу. Розная тэматыка і накірункі (сувенірнае мыла, касметычны накірунак, вясельныя банбаньеркі, мыла-візіткі і г.д.) Кампазіцыі, кошыкі-наборы для падарунка, індывідуальны падбор мыла для кожнага). Мы робім прыгожае і карыснае - даступным! Мыла можна набыць напрамую ў вытворцы (у тым ліку і каб атрымаць "зніжку за мову") - толькі тэлефануйце трошку загаддзя, а таксама ў крамах Мой Модны Кут і Дарэчы (шукайце на say.by).

  • 2

    Рамесьнік Рымша

    "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту". За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека. Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал. Трохі гісторыі: Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быўзроблены ў 1993 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны. Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты". Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ. Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку". Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра. За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

  • 3

    ВокныКамфортГарант

    Вокны і дзверы ПВХ, замена шкла на шклопакет на балконах і лоджыях, металічныя ўваходныя дзверы, мiжпакаёвыя дзверы. Вокны ПВХ на любы густ i любых памераў! Прафесiйная кансультацыя, вялiкi гарантыйны тэрмiн, прафесiйны мантаж. Шырокi выбар профiляў, фурнiтуры i вырыянтаў шклення. Замовiўшы вокны ў нас, Вы атрымоўваеце танную прадукцыю высокай якасьцi, ад якой вы будзеце атрымоўваць толькi асалоду i цеплыню ў Вашым доме. Salamander, Rehau, KBE, Brusbox, Roto, Maco, Internika, Provedal, Segal. Металічныя ўваходныя дзверы ад танных да элiтных. Магчымасць вырабу дзвярэй любога памеру i канфiгурацыi (вытворцы) Вялiкi асартымент фрэзiровак,вонкавага i ўнутранага выканання - метал,экаскура,ламiнаваны МДФ i г.д. Мiжпакаёвыя дзверы у наяўнасьцi i пад замову! Масiў, Экашпон, МДФ, Шпанiраваныя, парталы ды аркi, дзверы для лазьнi i саўны.

  • 4

    Буслянка

    Мы займаемся праектаваньнем і будаўніцтвам скандынаўскіх каркасных дамоў у Беларусі. На нашым сайте вы можаце знайсці шмат архітэкітурных эскізаў нарвежскіх, шведскіх і фінскіх дамоў паводле якіх мы распрацоўваем дэтальны праект і па яму будуем ваш дом. Больш падрабязная інфармацыя змешчана на нашым сайте.

  • 5

    flatpoint

    Праектуем цікавыя і сціплыя інтэр'еры, дамы. Дапамагаем з рашеннем пытанняў па перапланяроўцы і рамонтам.

  • 6

    Алвентус

    Кампанія Алвентус заснавана ў 2014 і ажыццяўляе сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь і краінах Мытнага саюза, з'яўляючыся пастаўшчыком высакаякаснай хімічнай сыравіны, інавацыйных матэрыялаў і кампанентаў для розных галін прамысловасці ад вядучых сусветных і еўрапейскіх вытворцаў.

  • 7

    Прэміум Декор

    Асноўны напрамак дзейнасць - рознічны гандаль будаўнічымі матэрыяламі. У салоне прадстаўлены больш за тысячу ўзораў сучасных дэкаратыўна-аздобных матэрыялаў для інтэр'еру і фасада еўрапейскіх, амерыканскіх і беларускіх вытворцаў. Сярод іх можна адзначыць класічныя і сучасныя венецыянскія тынкоўкі, фасадная фарба ды інтэр"ерныя фарбы для любых паверхняў, матэрыялы для крэатыўных тэхнік, звязаныя з гэтым матэрыялы, прафесійны інструмент "Шторх" (Германія). Праграмы візуалізацыі і індывідуальны падбор матэрыялаў дазволяць знайсці найбольш прыдатныя інтэр'ерныя рашэння. Надзейным і даўгавечным зробіць дом інавацыйная карбонавая сістэма ўцяплення фасада. У салоне PREMIUM Decor можна выбраць таксама наліўныя палімерныя пакрыцця для падлогі. Салон дэкору "PREMIUM Decor" з'яўляецца афіцыйным дылерам кампаній Caparol, STORCH.

  • 8

    Лідарінвест

    ЗАТ «Лідарінвест» з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Намі ажыццёўлены шэраг паспяховых праектаў у інтарэсах стратэгічных інвестараў. Дэпазітарый ЗАТ «Лідарінвест» арыентаваны на аказанне паслуг эмітэнтам каштоўных папер з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытаў. Кліенты дэпазітарыя атрымліваюць поўны комплекс паслуг, у тым ліку кансультацыйнае абслугоўванне. Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый. Дня нас характэрны комплексны падыход да вырашэння задач інвестараў на рынку каштоўных папер. У сваёй практыцы мы заўсёды робім стаўку на надзейнасць і зручнасць аперацый для кліента. Аказваючы ўвесь спектр паслуг на фондавым рынку Беларусі, мы імкнемся актыўна ўдзельнічаць у развіцці яго інфраструктуры і магчымасцяў для інвестараў і акцыянераў.

  • 9

    Пэўныя Справы

    Ацэначная кампанія “Пэўныя Cправы” прапануе ў самыя сьціплыя тэрміны і па самым лепшым для Вас кошце аказаць паслугі на экспертнай ацэнцы нерухомасьці, зямельных надзелаў, абсталяваньня, транспартных сродкаў і, нават, аб'ектаў інтэлектуальнай маёмасьці. Мы працуем па ўсёй рэспубліцы і ведаем патрабаваньні ўсіх беларускіх банкаў. Для беларускамоўных кліентаў прапануюцца зьніжкі на паслугі і самы цёплы сяброўскі падыход! Тэрміны выканання паслуг – 2-3 дні з моманту агляду.

  • 10

    Адвакат Аляксандр Данілевіч

    Адвакат у сферы вырашэння спрэчак у міжнародным бізнэсе, спартовым і міжнародным сямейным праве. Арбітраж і судовае прадстаўніцтва. Эксперт па пытаннях міжнароднага грамадзянскага працэса і міжнароднага арбітражу.

  • 11

    Рандоль

    Месца для тых, хто не ўяўляе сваё жыццё без прыгажосці і водару садовых кветак, без рэкорднага і экалагічнага ўраджаю, руплівай працы на сваіх "сотках". У краме заўсёды можна набыць насенне лепшых сартоў і гібрыдаў айчыннай і замежнай селекцыі, угнаенні, рыштунак.

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.