• 1

    Your Private tour with us Elena&Nataly

    Прыватныя гiды у Беларусi, Гiшпанii, Эквадоры. Арганізацыя індывідуальных экскурсійных тураў, пераклад.

  • 2

    Golden Kids Camp

    Паважанае спадарства! Рады прапанаваць вашай увазе білінгуальны ангельска-беларускі летнік для дзетак ад 8 да 17 год уключна. Узяўшы за ідэю еўрапейскую ўніверсітэцкую сістэму навучання, мы распрацавалі ўнікальны для Беларусі праэкт. Перш за ўсё, за аснову ўзялі ангельскую мову, на якой будзем выкладаць розныя дысцыпліны. Заняткі распрацаваны так, каб гэта было весела і цікава. Дзеткі ўдзельнічаюць ў займальных эксперыментах і цікавых семінарах\дэбатах. Прадметы выкладаюць студэнты-замежнікі па свайму профілю, а так сама беларускія выкладчыкі. Не забываем і пра граматыку. За мэту ставім сабе навучыць дзетак межнацыянальнаму дыялогу. Другая палова праэкту, не менш важная. Сучасная адукацыя выкідвае беларускаю мову па за межы жыцця вучня, вылучаючы ей усяго некалькі гадзін на тыдзень. Мы ў корне не згодны з гэтым становішчам. Наша мэта - прывіць любоў да роднай мовы і культуры, паказаць яе прыгажосць і значнасць валодання роднай мовай. Прадметы выкладаюць беларускія студэнты і аматары беларускай культуры і гісторыі. Мы выбудоўваем стасункі з вучнямі на роўных. На нашу думку, настаўнік перш за ўсё вінен стаць сябрам. Мы адкрыты для любых ідэй і пажаданняў. Вучні ў стане самастойна прапанаваць тэмы дадатковых заняткаў ці імпрэз. Ў якасці дадатка, робім заняткі на нямецкай мове. Выкладчыкі - носьбіты нямецкай мовы. І гэта яшчэ не ўсё! Спартыўныя гульні, творчыя вечарыны, танцы і спевы, і шмат іншых цікавостак! А у якасці справаздачы - фінальны канцэрт для бацькоў. Далучайцеся, будзе цікава!

  • 3

    Куфэрак падарожжаў

    Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій па Беларусі і за мяжу. Самы высокі ўзровень правядзення мерапрыемстваў і незабыўныя ўражанні ад вандровак па любімай Беларусі!

РЭГІСТРУЙ УЛАСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА

Прываблівай беларускіх спажыўцоў беларускасьцю. Пазначай узровень падтрымкі беларускай мовы, і атрымлівай удзячный сэгмент сталых пакупцоў.