• 1

    Усходні Экспрэс

    Гасцей рэстарана "Усходні экспрэс" у Мінску, як і пасажыраў цягнікоў, чакаюць нечаканыя сустрэчы і прыемныя знаёмствы. Тут заўсёды ўтульна і цёпла, а незвычайная атмасфера настройвае на рамантычны і душэўны лад. Дзьверы ўстановы заўсёды шырока расчынены для ўсіх гасцей, якія могуць з выгодамі размясціцца на скураных канапах ў кабінцы-купэ і закінуць рэчы на верхнюю паліцу. У гэтым рэстаране кожны сам выбірае сваіх "спадарожнікаў". Вы, нават, можаце заняць цэлае купэ ў адзіночку, дадатковай платы з Вас не возьмуць. У адрозненне ад аднайменных цягнікоў, рэстаран ня калясіць па ўсёй Еўропе, а мае сваё законнае месца ў цэнтры Мінска, таму калі Вы захочаце зазірнуць на агеньчык, то можаце не сумнявацца - ўстанова стаіць там, дзе звычайна! Калі б Вы не прыйшлі пра Вас заўсёды паклапоцяцца ўважлівыя і ветлівыя афіцыянткі-правадніцы. Яны парэкамендуюць Вам хвацкія стравы на Ваш густ, прапанаваўшы разнастайнае меню, якое ўключае ў сябе аўтарскую, італьянскую, еўрапейскую і лацінаамерыканскую кухні. Тут заўсёды радыя бачыць і беларускамоўных гасцей і зробяць усё магчымае, каб яны адчувалі сябе ўтульна, падтрымаўшы размову з Вамі на роднай мове.

    •  
    •  
  • 2

    Salateira у “DiaMond City”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

    •  
    •  
  • 3

    BeerShow

    Самае правільнае месца, дзе можна ўзняць па куфлі піва за незалежнасць сваёй краіны! Атмасфера: Сярод беларускамоўных людзей гэта прасторная ўстанова вядома перш-наперш тым, што ў яе часова размясцілі славутую шыльду ў гонар абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. І гэта не выпадкова - у суседнім будынку была прынята Трэцяя Устаўная грамата аб незалежнасці БНР. Пакуль ідуць афіцыйныя ўзгаднення ўсталёўкі шыльды, у BeerShow яна ўжо паўплывала на атмасферу кавярні і распачала змены ў бок "беларусізацыі". Сюды водзяцца экскурсіі, бо да шыльды ўжо дадаліся і іншыя экспанаты датычныя да Беларускай Народнай Рэспублікі і антураж BeerShow ужо нагадвае паўнавартасную выставу. Ежа і напоі: Апроч шыкоўнай атмасферы часоў БНР, BeerShow - гэта ўстанова грамадскага харчавання, арыентавана на крафтавыя гатункі піва, халодныя і гарачыя закускі. Таксама ёсць пельмені і дранікі. Як трапіць: BeerShow размешчаны ў паўпадвальным памяшканні і вы зможаце заўважыць уваход у яе па вялікай драўлянай стрэлцы, што ўказвае ўніз на ўваход. У былыя часы, кавярня называлася "Валерыя", таму не здзіўляўцеся, калі тамака раз-пораз вам будзе сустракацца гэтая назва. На дадзены момант, гэта месца, дзе беларуская мова толькі пачынаецца. Але пачынаецца вельмі імкліва. На дадзены момант у Facebook і Instagram суполках SAY.BY вы можаце прапанаваць свой варыянт новай назвы для гэтай кавярні, і ўсе прапановы будуць разгледжанымі кіраўніцтвам установы!

  • 4

    Salateira у “Dana Mall”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

    •  
    •  
  • 5

    Salateira у “Gallery Minsk”

    Salateira - гэта сетка fast-healthy рэстаранаў італьянскай і міжземнаморскай кухні з прынцыпам свабоднага выбару інгрэдыентаў. Мы прапануем самыя вытанчаныя і свежыя стравы, зробленыя з высакаякасных інгрэдыентаў па ўмераным кошце. Мы прапануем атрымаць асалоду ад дзіўных водараў італьянскай кухні: сакавітыя салаты, арыгінальныя пасты, натуральныя сандвічы, сапраўдныя равіолі і далiкатныя крэм-супы ў дзіўна вялікіх порцыях па вельмі разумным кошце. У гэтым кафэ з вамі першымі павітаюцца па-беларуску!

    •  
    •  
  • 6

    Кухмістр

    Рэстаран беларускай і літвінскай кухні. Калі беларуская кухня – гэта ўжо ўстояны стэрэатып (сялянская кухня, пераважна Ўсходняй Беларусі, з перавагай страў з бульбы, свініны, грыбоў), тое пазначэнне «літвінская» патрабуе тлумачэнняў. Гэта кухня шляхты, гараджанаў, духавенства Вялікага княства Літоўскага, у нейкай ступені заможнага сялянства, характэрная хутчэй для паўночнага захаду Беларусі, для абвеянага тысячамі легендаў прасторы паміж дзвюма старажытнымі сталіцамі – Вільняй і Наваградкам. Зрэшты, паміж гэтымі дзвюма кухнямі няма абсалютна рэзкай мяжы, яны заўсёды ўплывалі адзін на аднаго. Прыкладам, спрадвечная праваслаўная калядная страва – Куцця – стала культавай таксама і для каталікоў Літвы і Беларусі, а літоўскія шляхецкія верашчака, кумпяк, кіндзюк трывала ўвайшлі ў меню праваслаўных беларусаў. І гэта ўзаемапранікненне працягваецца і ў нашы дні: можна сказаць, што рэстаран «Кухмістр» знаходзіцца ў самым яго цэнтры. Размаўляйце з намі па-беларуску! Цалкам беларускамоўным кліентам пры замове вячэры (ад 16-й гадзіны) прапануем 5% зніжку на нашы стравы з асноўнага меню.

  • 7

    Агінскі

    Гарадское кафэ ў нацыянальным стылі з беларускімі стравамі ў аўтарскім чытанні. «АГІНСКІ» - прыдатнае месца як для абеднага перапынку, гэтак і для сямейнага выйсця ці рамантычнай вячэры. Дарэчы, установа належыць тым жа ўладальнікам, што і «Камяница», «Грай» і «Беларуская карчма». Кухня і меню Кухня. Грунт – гэта стравы нацыянальнай кухні з аўтарскай дапрацоўкай. Кухары карыстаюцца, галоўным чынам, мясцовымі прадуктамі. Частку страў гатуюць на пару (рачная стронга на травах), іншыя – на грылі: прыкладам, ялавічына з грыбамі. Характару стравам дадаюць соусы, прыгатаваныя па ўласных рэцэптурах. Асноўнае меню. Самыя папулярныя стравы: салата «АГІНСКІ», салата з пікантнай курыцай у малінавым соусе, судак «Нёманскі», сёмга ў мядова-гарчычнай глазуры, медальёны з ялавічыны з перачным соусам, свініна з каньячным соусам, дранікі з мовай у вяршковым соусе, фірмавы дэсерт «Паўночныя Афіны». Дзіцячае меню. Смачнае і карыснае, распрацаванае адмыслова для маленькіх гасцей: «Піражок» - катлета з індычкі з макаронамі, аўсяная каша з чарніцай і грушай, малочны кактэйль «Густ дзяцінства» і іншыя стравы. Напоі. Адменна рэкамендаваныя – настойкі на маліне і на ядлаўцовых ягадах уласнага гатавання, глінтвейны «Калядны», «Прага»). А яшчэ гарачыя грог з малінай і манга, чарнічны і трапічны тоддзі, імбірная гарбата з каньяком, журавінавы чай. Ланч. З 12:00 да 16:00 у кафэ «АГІНСКІ» дзее абеднае меню. Пададзена галоўным чынам беларуская кухня, а выбар з некалькіх страў дазваляе складаць комплексы на свой густ. Абедная прапанова абнаўляецца штодня. Таксама ланч можна ўзяць з сабой. Кожны месяц праводзяцца тыдні замежных кухняў. Інтэр'ер і магчымасці кафэ Дызайн. У кафэ, названым у гонар знакамітага кампазітара і дыпламата Рэчы паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага, шмат адправак да нацыянальнай культуры. Гэта свяцільні з арнаментам, вялікія светлавыя пано з фатаграфіямі беларускіх выбітнасцяў, антыкварыят, сабраны з усіх канцоў Беларусі. Чырвона-чорная мэбля выканана пад замову. Бяседы. У кафэ «АГІНСКІ» можна праводзіць сямейныя святы і карпарацыйныя імпрэзы. Установу гатова змесцаваць да 60 чалавек у фармаце бяседы, з улікам камфортнага танцпляца) і да 80 чалавек у фармаце фуршэту. Тут прапануюць размаітае меню з халоднымі закускамі, парцыённымі салатамі, дзвюма падачамі гарачых страў, безалкагольнымі і алкагольнымі напоямі. Дадатковыя опцыі. Пры патрэбе супрацоўнікі кафэ зробяць дапамогу ў афармленні залы, пошуку вядоўцы, дыджэя і іншых спецыялістаў для правядзення свята. Выязную рэгістрацыю можна правесці ў сяброў «Агінскага» — у загарадным кафэ «Беларуская карчма», якое мясцуецца ў маляўнічым месцы – Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту ў п. Азярына. Бонусы для гасцей У нядзелю і святочныя дні ў кафэ «Сямейны дзень» - і 20%-вая зніжка на кухню. Таксама дзее карта сталага госця з 10%-ваю зніжкай на ўсе меню.

    •  
    •  
  • 8

    Добры Кут

    Кавярня і крама падарункаў і кветак. Правільная кава, хатняя гранола з міндалём, кэш'ю, мёдам, сушаным вінаградам, насеннем чыя. Салодкія ласункі, арэхі, сухафрукты, свежыя кветкі і букеты, падарункі і упакоўка, сувеніры, нататнікі, ручкі, кубкі, сшыткі, тэрмасы, ланчбоксы, манетніцы, цацкі і нават тапачкі, калекцыя паштовак. Проста шмат прыгажосці!

    •  
    •  
  • 9

    QUVALDA

    QUVALDA - гэта ўнікальная гульнявая прастора, а таксама новыя квэсты ў самым цэнтры Мінска. Квэст NARNIA - лепшы квэст нашага гораду! А таксама: дні нараджэння, квэсты, карпаратывы, вяселлі і інш: эксклюзiўны фармат арганізацыі святаў у Мінску! • аэрахакей • більярд: рускі і пул • xbox one, kinect і dendy • black box puzzle • oculus rift: віртуальная рэальнасць • novus: марскі більярд • электронны дартс • настольныя гульні • настольны футбол • настольны тэніс • караоке У нас знаходзіцца першы ў Беларусі манетны атракцыён, на якім вы самастойна вырабляеце сувенірную манету! сацсеткі: vk.com/quvaldaby instagram.com/quvaldaby facebook.com/quvaldaby

    •  
    •  
  • 10

    Аўстэрыя Уршуля

    Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго. Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў. Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.

    •  
    •  
  • 11

    Шпаркія вілкі

    Дастаўка ежы, кавярня і кэйтарынг. Шпаркія вілкi — здаровая хатняя ежа ў лепшых традыцыях беларускай нацыянальнай кухні. Каронная страва — традыцыйная беларуская бульбяная бабка. Прадукты галоўным чынам фермерскія, іх гадавалі без узмацняльнікаў росту і розных дабавак. Асаблiвасць кухнi — тушэнне, запяканне ў гліняных гаршчэчках i дастаўка пакупнiку.З аднаго боку, гэта арыгінальна, а з іншага — лепш захоўваецца цяпло.Апроч смачнай ежы заказчыку застаецца невялікі сувенір — керамічны гаршчок.

    •  
    •  
  • 12

    Камяніца

    Тут можна пачуць як сучасных беларускіх выканаўцаў, так і старажытную музыку, і нават патанчыць з тэатрам старадаўняй культуры «Яварына”, пакаштаваць унікальныя беларускія стравы і клясічныя беларускія напоі ўласнага гатунку. А самае галоўнае — тут размаўляюць на роднай беларускай мове, што, на жаль, цяпер з’яўляецца вялікай рэдкасьцю. Аднойчы наведаўшы гэтае месца, ужо ніколі яго не забудзеш. Яно будзе прывабліваць цябе зноў і зноў. Падаецца, быццам бы кожны кавалак камяню тут падыхае жыцьцём і перадае жаданьне жыць і табе. Інтэр'ер баламуціць уяўленьне сваёй глыбінёй, ён выкананы ў стылі сярэднявечча, і таму, калі сядзіш ў Княжацкай залі ці ў залі з комінам, зусім не адчуваеш сябе чалавекам 21 стагодьдзя. Пэрсанал гасьцінны і спагадлівы, заўсёды дапаможа абраць страву ці напой. Калі патрапіце ў гэты рэстаран, абавязкова пакаштуйце бульбяныя дранікі са сьвінінаю ды грыбамі. Страва падаецца запечаная ў гаршочку, водар і смак — чароўныя! А якія смачныя «Чарка і шкварка”! Запечаная бульба ў шалупіне са смажанымі шкварачкамі, з салатай з капустачкі і агуркі з бонды. а галоўны сюрпрыз — чарка фірмовай настойкі! Дарэчы, калі Вы вегетарыянец, дык і для Вас знойдуцца стравы на выбар. І, безумоўна, напоі… у рэстаране ёсьць настойкі і напоі ўласнага гатунку. Нават самы пераборлівы гурман ня здолее ўтрымацца перад хрэнавухай, медавухай ці журавінавай настойкай! Галоўнае не перабраць! А цяпер самы прыемны момант — гэта кошты. Нягледзячы на ўвесь каларыт беларускай культуры, прафэсійны пэрсанал, смачную ежу і прыемную атмасфэру, кошты невысокія і Вы больш атрымаеце, чым страціце ў гэтым цудоўным месцы!

    •  
    •  
  • 13

    Смак Кейтэрынг

    Наша кампанія займаецца арганізацыяй прафесійнага выязнога рэстараннага абслугоўвання. Мы забяспечваем якаснай ежай нашых кліентаў у любой кропцы нашай краіны. У асартыменце нашых паслуг Вы знойдзеце ўсе віды і фарматы святочных мерапрыемстваў: ад кава-паўзы да арганізацыі вялікага свята “пад ключ”. У нас прадстаўлена большасць кухняў свету, а таксама наша, беларуская, кухня ў самых яе яркіх фарбах і спалучэннях. СМАК КЕЙТЭРЫНГ – СУЧАСНЫ КЕЙТЭРЫНГ У МIНСКУ И БЕЛАРУСІ У сваю чаргу, наша каманда возьмецца за арганізацыю самых нечаканых рашэнняў нашых заказчыкаў. Вялікі вопыт супрацоўнікаў нашай кампаніі ў сферы грамадскага харчавання, арганізацыі святочных мерапрыемстваў і матэрыяльна-тэхнічная база дазваляюць на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы абсалютна любога фармату і ўзроўню складанасці. ЧАМУ ВЫБІРАЮЦЬ НАС Нашы спецыялісты прапануюць самыя лепшыя і свежыя ідэі, а наш шэф-повар падрыхтуе для Вас індывідуальнае меню, якое не пакіне Вас абыякавымі! У спектр нашых паслуг уваходзяць: банкеты; фуршэты; барбекю; кава-брэйки; дастаўка абедаў і інш. Смак Кейтэрынг – гэта амбіцыёзны, працавіты і дружны калектыў. Мы будзем рады пазнаёміцца з Вамі і яшчэ больш пазнаёміць Вас з паняццем “кейтэрынг”, а таксама з беларускай кухняй і многімі іншымі кухнямі свету. ЗАКАЗАЦЬ КЕЙТЭРЫНГ Заказаўшы ў нас выязное рэстараннае абслугоўванне, Вы апыняцеся ў атмасферы цудоўнейшага свята, якое прынясе вялікае задавальненне і зэканоміць Ваш час, які Вы зможаце прысвяціць сваім родным і блізкім, не думаючы пра клопаты па арганізацыі свята. Мы ведаем, як арганізаваць смачнае харчаванне, не забываючы пра цэласнасць мерапрыемства і памнажаючы прыемныя эмоцыі ад яго! Цэны на наш сервіс таксама прыемна Вас парадуюць, таму што ў нас сабраны маладыя і энергічныя спецыялісты, якія з радасцю займаюцца сваёй любімай справай. Мы зробім Ваша свята незвычайным і ўнікальна смачным. А Вы ў той жа час убачыце іншы, больш сучасны, прафесійны і вясёлы бок у арганізацыі святочных мерапрыемстваў. Закажыце кейтэрынг “пад ключ” у нашай кампаніі – і мы абавязкова сустрэнемся з Вамі яшчэ)

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў