Палітыка прыватнасці / Privacy Policy

Актуальна з 6 лютага 2022

Прыватнасць

Калі say.by (гэта мы), атрымлівае інфармацыю ад вас праз мабільны дадатак "Мова прафесіі", donar.by, mova.pro ці say.by, наша Палітыка прыватнасці апісвае, якім чынам мы апрацоўваем гэту інфармацыю.

Дэмаграфічныя звесткі, звесткі пра ваш раён. Апцыянальна вы можаце дасылаць нам інфармацыю пра ваш пол, узрост, краіну, горад і раён у якім вы пражываеце, бавіце час, або працуеце. Гэта дапамагае нам дзяліцца агульнымі звесткамі колькі людзей удзельнічае ў адраджэнні беларускай мовы, атрымлівае сертыфікаты Мовы прафесіі, а таксама ахвяруе свой голас. Акрамя таго, гэта дапамагае даследчыкам лепей выкарыстоўваць галасавыя звесткі для тэхналогій распазнавання маўлення.

Звесткі вашага акаўнта. Для ўсіх праектаў say.by дзейнічае аб'яднаны акаўнт донара беларускай мовы. Для выкарыстоўвання donar.by вам не абавязкова завадзіць акаўнт, для Мовы прафесіі - абавязкова. Калі вы вырашыце стварыць акаўнт, то нам спатрэбіцца ваш імэйл ды імя. Апцыянальна - дэмаграфічныя звесткі і раён. Таксама можна зрабіць свой профіль публічным (у профілі - бачнасць у рэйтынгу - "бачны"). У гэтым выпадку, вы будзеце ўдзельнічаць у рэйтынгу, а таксама ваш сертыфікат донара беларускай мовы стане публічным і ўсе змогуць пабачыць ваш раён, інстаграм, лінкед-ін акаўнт, пол. Ваш узрост застаецца таямніцай незалежна ад наладкаў публічнасці. Калі вы вырашыце зрабіць свой профіль "схаваным", то мы ананімізіруем вашую прысутнасць, а дадзеныя пра ваш раён і факт праходжання курсаў Мовы прафесіі будзе ўдзельнічаць толькі ў абагуленых статыстычных звестках па сайту і мабільнаму дадатку. Мы нідзе не публікуем ваш email. Вы можаце даслаць нам імэйл на say@say.by, калі пажадаеце выдаліць свае дадзеныя.

Галасавыя звесткі. На donar.by мы збіраем вашыя галасавыя звесткі, якія перадаюцца ў Common Voice а таксама захоўваюцца на нашых серверах. У датасеце Common Voice яны ананімізіраваны, і згрупаваны з улікам дэмаграфічных звестак. Агучванні для Мовы прафесіі - выкарыстоўваюцца ў заданнях праекта Мовы прафесіі - у мабільным дадатку, а таксама ў інтэграцыях ва ўнутраныя адукацыйныя сістэмы кампаній, якія падтрымліваюць беларускую мову. Галасы, якія запісаны на donar.by стаюць даступнымі для агульнага карыстання пад ліцэнзіяй Creative Commons Zero License (CC0). Калі ў вас "бачны" профіль, то адзін ці некалькі вашых запісаў могуць быць даступны для праслухоўванні ў вашым профілі беларускай мовы. Запісы захоўваюцца на беларускіх серверах.

Тэкст. Адказы на пытанні, у тым ліку і тэкставыя захоўваюцца на нашых серверах, але не публікуюцца ў адкрытым доступе. У тым ліку яны недаступны прадстаўнікам кампаній, у якіх вы, магчыма, працуеце.

Вынікі заданняў. Калі ваша прадпрыемства падключана да Мовы прафесіі, то прадстаўнікам кампаніі, адказным за тэсціраванне могуць быць даступны вынікі прахаджэння задання (прайшоў / не прайшоў і % правільных адказаў). Калі вы выкарыстоўваеце Мову прафесіі для сябе без прывязкі да прадпрыемства, вынікі індывідуальных заданняў не ананімны. Калі ў вас "бачны" профіль, то ў вашым сертыфікаце будзе апублікованы толькі факт паспяховага праходжання сертыфікацыйнага курса.

Дадзеныя наведвальнікаў. Мы выкарыстоўваем Google Analytics для збору інфармацыі пра тое, якія старонкі сайта наведваюцца. У тым ліку з выкарыстоўваннем cookies для атрымлівання ананімізаванай і абагуленай інфармацыі без прывязкі да дакладнага карыстальніка сістэмы. Google Analytics можа сачыць за тым, якія кнопкі націскаюцца і колькі запісаў зроблена, працягласць сессіі.

Тэхнічныяя звесткі. Мы выкарыстоўваем Google Analytics для разумення, хто заходзіць на сайт і якім чынам узаемадзейнічае з мабільным дадаткам Мовы прафесіі. Таксама выкарыстоўваецца facebook pixel для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй праз сацыяльныя сеткі.

Facebook application / уваход праз facebook. Мы выкарыстоўваем Facebook application, калі вы жадаеце ажыццявіць "уваход праз Facebook". Для гэтых мэтаў мы інтэгравалі праграму Auth0, якая дапамагае з праверкай сапраўднасці ўліковага запісу, а таксама з рэгістрацыяй у сістэме. Палітыку прыватнасці сервіса Auth0 можна прачытаць па спасылцы. Пра захоўванне галасавых звестак (аўдыяфайлаў з запісамі галасоў карыстальнікаў) можна прачытаць вышэй у секцыі "галасавыя звесткі". Пра іншую інфармацыю, якая захоўваецца падчас рэгістрацыі карыстальніка ў сістэме можна прачытаць вышэй у секцыі "звесткі вашага акаўнта".

Выдаленне вашага акаўнта, звестак пра вас. Вы можаце даслаць нам імэйл на say@say.by, калі пажадаеце выдаліць свае дадзеныя. Мы выдалім ваш акаўнт, дэмаграфічныя звесткі, звесткі пра ваш раён, звесткі вашага акаўнта, інфармацыю з сервіса аўтэнтыфікацыі Auth0 і, пры неабходнасці, вашыя галасавыя звесткі з нашых сервераў, якія былі раней перададзены пад ліцэнзіяй Creative Commons Zero License (CC0).