Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by
💥 У нашай кавярні
" Kaviarnia nad Niamihaj" вельмі смачная кава, добрыя кнігі і цікавыя налепкі на кубкі са словамі і словазлучэннямі на беларускай мове ( з перакладам на рускую і англійскую мовы) .
💖 Барысты размаўляюць з шаноўнымі гасцямі на беларускай мове, госці, якія таксама размаўляюць на беларускай мове, атрымліваюць зніжку 20адсоткаў на ўсе напоі ўласнага прыгатавання.
🍵🍰🍹 Меню напісана на беларускай мове лацінкай. Ёсць столікі, дзе можна пасядзець і пасмакавць каву, гарбаткі, пуншы, др. напоі і паласавацца смачным печывам і пірожнымі.
📚 Таксама можна пачытаць кнігу з нашай шафы ці ўзяць яе да дому. Можна прынесці сваю кнігу і атрымаць картку"Кнігазварот" 20%зніжкі.
✨Усе кнігі зарэгістраваны на сайце www.BookCrossing.com.(nadNiamihay-наша пляцоўка).
💥Кавярня знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" на 3 паверсе каля эскалатара. Уваход акурат на рагу вул. Няміга і Гарадскі Вал.
💖 Заўжды чакаем💖 Няміга, 5.
Асартымент
Хуткасць дастаўкі
Хуткасць
Кошт
Сэрвіс
Агульнае ўражанне
Станоўчае:Утульнае месца, добрая кава, шмат смачняшак да кавы, барыста размаўляе на мове) і музыка добрая)
Можна палепшыць:Усё добра
Станоўчае:Смачная кава, зручнае месца, цэнтр гораду, беларуская кавярня)) дастаткова утульна)
Можна палепшыць:Усё добра
Станоўчае:Цудоўная кавярня. Вельмі спадабалася.
Можна палепшыць:Усё добра.
Станоўчае:Дзякую вам за тое што вы есць, за тое што размаўляеце на беларускай мове.
Можна палепшыць:Шкада што няма часе даехаць і відавочна уразіцца гэтым месцам.
Станоўчае:Мне вельмі прыемна атрымаць абслугованне па-беларуску, смачная кава, ну і кубачкі з перакладам проста клас!
Можна палепшыць:Трошкі больш печыва.
Станоўчае:Вельмі ўтульнае месца
Можна палепшыць:Усё падабаецца
Станоўчае:Утульна і прыемна ў гэтым месцы. Барысты заўжды ветлівыя, кава смачная і гарачая.
Спакойна села ,прачытала за кавай кнігу, атрымала прыемныя эмоцыі пасля паходу па магазінам.
І вялікі дзякуй за такую цікавую ідэю ў кавярні.
Мала дзе ёсць такое.
Буду прыходзіць сюды яшчэ.
Можна палепшыць:Каб больш людзей ведала, што тут ёсць кнігі на беларускай мове.больш рэкламы.
Станоўчае:Вялікі дзякуй, што ёсць такое месца ў нашым горадзе-дзе можна прыемна правесці час за кубачкам кавы і нацешыцца сваёй роднай мовай!!! І адчуванне гонару, што ты беларус! Вялікі дзякуй!
Можна палепшыць:Усё вельмі добра!!!
Станоўчае:Вельмі ўтульнае месца з добрай кавай. Смачныя Чызкейкі і марозіва. Дзякуй💖☕Знайшоў нават кнігу Адама Глобуса.
Можна палепшыць:Было б добра, каб гэта быў не 3,а першы паверх.)
Станоўчае:Барыста размаўляе на беларускай мове. Ёсць добрыя кава і кнігі.
Можна палепшыць:Усё добра
Кавярня над Нямігай/Kaviarnia nad Niamihaj
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў