Мінск

Будзьма Крама

Крама беларускіх адметнасцяў “Будзьма!”

У нашай краме цікавыя і адметныя рэчы ад ужо вядомага брэнда “Будзьма!” ў шырокім асартыменце, прысвечаныя беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у свой час адной з першых шырока і рознымі сродкамі не толькі папулярызавала беларускую культуру і гісторыю, але і небанальна падыходзіла да ўвасаблення самых розных аспектаў беларускай ідэнтычнасці. Так і нарадзіўся брэнд “Будзьма” дзеля таго, каб стыльных і прыгожых рэчаў з беларускім характарам станавілася болей. Мы ствараем сучасныя і актуальныя рэчыдля дзетак і дарослых, якія дазволяць падкрэсліць сваю адметнасць праз перліны з беларускай культуры.

А яшчэ нашая інтэрнэт-крама - пляцоўка для майстроў і вытворцаў, якія разам з намі гатовыя задаволіць попыт людзей крэатыўных, дзейных і маладых духам, не губляючы беларускай “разынкі”.

Ты патрыёт і хочаш гэта прадэманстраваць? Табе да нас!

Ты хочаш вылучацца з натоўпу і праявіць сваю адметнасць? Табе да нас!

Ты хочаш выхоўваць дзіцятка з густам? Табе да нас!

Наша крама прапаноўвае якасныя і адметныя рэчы на штодзень і ў падарунак, якія можа дазволіць сабе кожны.

Інфармацыя абноўлена Чт Кра 22, 2021 03:12:28

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Будзьма Крама


Сядзіба

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў