Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Усходні Экспрэс

Гасцей рэстарана "Усходні экспрэс" у Мінску, як і пасажыраў цягнікоў, чакаюць нечаканыя сустрэчы і прыемныя знаёмствы. Тут заўсёды ўтульна і цёпла, а незвычайная атмасфера настройвае на рамантычны і душэўны лад. Дзьверы ўстановы заўсёды шырока расчынены для ўсіх гасцей, якія могуць з выгодамі размясціцца на скураных канапах ў кабінцы-купэ і закінуць рэчы на верхнюю паліцу.

У гэтым рэстаране кожны сам выбірае сваіх "спадарожнікаў". Вы, нават, можаце заняць цэлае купэ ў адзіночку, дадатковай платы з Вас не возьмуць. У адрозненне ад аднайменных цягнікоў, рэстаран ня калясіць па ўсёй Еўропе, а мае сваё законнае месца ў цэнтры Мінска, таму калі Вы захочаце зазірнуць на агеньчык, то можаце не сумнявацца - ўстанова стаіць там, дзе звычайна!

Калі б Вы не прыйшлі пра Вас заўсёды паклапоцяцца ўважлівыя і ветлівыя афіцыянткі-правадніцы. Яны парэкамендуюць Вам хвацкія стравы на Ваш густ, прапанаваўшы разнастайнае меню, якое ўключае ў сябе аўтарскую, італьянскую, еўрапейскую і лацінаамерыканскую кухні.

Тут заўсёды радыя бачыць і беларускамоўных гасцей і зробяць усё магчымае, каб яны адчувалі сябе ўтульна, падтрымаўшы размову з Вамі на роднай мове.

Інфармацыя абноўлена Аў Сак 03, 2020 11:21:56

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Усходні Экспрэс


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Кірава, 1
  • +375 17 225-62-43
  • www.dorors.by/food/detail.php?ID=6692
  • 12:00 - 23:00 - Панядзелак
  • паказаць поўны расклад

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!