Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Terram Album

Мы робім ВОПРАТКУ І АКСЭСУАРЫ да яе Ў ЭТНА-СТЫЛІ. Гэта якаснае і прыгожае адзенне з традыцыйным беларускім каларытам.

Згадзіцеся, наш час поўны турботаў і мітусні. Шмат людзей сёння прагнуць адшукаць пэўную кропку апоры, нейкі цверды пачатак адліку. А ў беларусаў яшчэ і цяжкасці з магчымасцю праявіць сваю нацыянальную прыналежнасць, якая і з’яўляецца той самай кропкай апоры.

Ёсць выйсце! Рэчы паўсядзённага ўжытку з нацыянальным каларытам. Яны створаць зону ментальнага камфорту для беларусаў і стануць шыкоўным падарункам для замежных сяброў! У нас рапрацавана больш за 10 найменняў прадукцыі і больш за 15 мадэляў адзення ў этна-стылі.

Усе робіцца па індывідуальных замовах, для кожнага - асабіста. РУЧНОЕ І МАШЫННАЕ вышыванне і аўтэнтычная манера ткацтва!

Калі нешта Вам спадабалася і Вы жадаеце зрабіць замову - смела звяртайцеся: усё распавядзем і распішам ;)

Працуем таксама з асабістымі замовамі (Вашыя ўзоры ці мадэлі) і карпаратыўнымі кліентамі. ЗВЯРТАЙЦЕСЯ!

Інфармацыя абноўлена Чт Лют 13, 2020 12:17:12

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Terram Album


Сядзіба

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў