Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by
Прапаную свае паслугі па вёрстцы і графічным дызайне. Магчыма, камусь патрэбныя для асабістага карыстання альбо бізнесу візітоўкі, буклеты, флаеры, карпаратыўныя паштоўкі, запрашэнні, граматы, банеры для сайту ці публікацыі, меню для харчовых прадпрыемстваў, білборды і рэкламныя лістоўкі — звяртайцеся. З вялікім задавальненнем зраблю для вас электронныя версіі патрэбнага фармату. Таксама выканаю вёрстку прэзентацый (pdf, pp), часопісаў, кніг і зборнікаў, фотаальбома. Дапамагу ў стварэнні брэндбуку новага прадукта.
Звярніце ўвагу, калі ласка: я не займаюся раздрукоўкай зробленых файлаў, але, калі трэба, дапамагу вызначыцца з паліграфпрадпрыемствам, якое надрукуе вашу візітоўкі ці буклет 😊
Звяртайцеся, буду ўдзячны за магчымасьць працаваць на карысьць вам. Юрась
ІП Дзегцяроў Ю. В.
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў