Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Тэатр Янкi Купалы

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы беларускі тэатр, знаходзіцца ў Мінску. У складзе тэатра дзейнічаюць дзве сцэны: галоўная (вул. Энгельса, д. 7) і малая (вул. Энгельса, д. 12). Мастацкі кіраўнік тэатра: Мікалай Пінігін (з 2009 года).

Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае і сучасныя п'есы, і жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку, асаблівую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі тэатра. Імёны выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, драматургаў Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Мікалая Матукоўскага, Аляксея Дударава ўвайшлі ў гісторыю Купалаўскага тэатра.

Заснаваны ў верасні 1920 года намаганнямі першага мастацкага кіраўніка Фларыяна Ждановіча. Тэатр імя Янкі Купалы на працягу многіх гадоў паспяхова захоўвае найлепшыя дасягненні айчыннага тэатральнага мастацтва, а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на няспынны мастацкі пошук і творчы эксперымент. Рэпертуар тэатра налічвае каля 25 пастановак розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама сучасных аўтараў, дзеля чаго актыўна супрацоўнічае з найлепшымі драматургамі, мастакамі і рэжысёрамі.

Інфармацыя абноўлена Нд Сту 27, 2019 02:49:53

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Тэатр Янкi Купалы


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Энгельса, 7
  • +375 17 327-17-17
  • kupalauski.by
  • 10:00 - 20:00 - Аўторак
  • паказаць поўны расклад