Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Your Private tour with us Elena&Nataly

Прыватныя гiды у Беларусi, Гiшпанii, Эквадоры. Арганізацыя індывідуальных экскурсійных тураў, пераклад.

Вітаем вас на старонцы нашага турыстычнага праекта. Мы энтузіасты і любім сваю справу! З задавальненнем праводзім прыватныя, падабраныя менавіта пад дакладныя жаданні экскурсіі і проста дзелімся карыснай інфармацыяй. Да нас заўсёды можна звярнуцца па дапамогу. Готовыя накіравацца ў цікавую вандроўку?

Адным з нашых пунктаў прызначэння з'яўляецца Беларусь! Тут вы адкрыеце для сябе сучасны і дынамічны Мінск. Сталіца ганарыцца сваімі шматлікімі помнікамі гісторыі, музеямі і прыгожымі паркамі. Зусім побач з галоўным горадам краіны можна наведаць замкі, адчуць сябе жыхарамі іншай эпохі. А этнаграфічныя музеі народных рамёстваў даюць выдатную магчымасць вывучыць наш побыт, звычаі і культуру.

Асаблівым накірункам нашага праекту з'яўляецца Эквадор! Гэта незабыўная прыгода ў цэнтр свету - у самае сэрца экватару. Вы пабываеце ў Кіто, горадзе кантрастаў, пабачыце горы, трапічныя лясы, акеан і ашэламляльныя вулканы! Абавязкова наведаеце дагэтуль існуючыя плямёны і пазнаёміцеся з шаманамі.

Таксама, мы арганізуем асаблівы адпачынак на ўзбярэжжы Іспаніі. Апроч выдатнай кухні, цёплага міжземнага мора і бясконцай сіесты, ёсць унікальная магчымасць займацца ёгай, рабіць роварапакатушкі і вывучаць іспанскую мову. Увогулі, сумяшчаць прыемнае з карысным. Мы вельмі любім тое, што мы робім! Мы стала ўдасканальваемся, праходзім курсы і наведваем семінары. Робім усё дзеля таго, каб ваш адпачынак быў не проста шэраговым і не проста адзнакаю на мапе, а быў як маленькае жыццё - поўным чагосці яскравага і незабыўнага. Наш праект накіраваны не толькі на аказанне турыстычных паслуг, але мы аказваем інфармацыйную падтрымку. Усё што ведаем - распавядзем і дапаможам дапамагчы з перакладам (англійская і іспанская мовы). Таксама наш асабісты фатограф заўсёды гатовы быць разам з вамі і вам не прыйдзецца задумвацца над лепшай пастановаю кадра і святла, усё будзе зроблена за вас і вы не застанецеся па-за кадрам.

Як вы ўжо зразумелі, усе дарогі вядуць да нас! Мы радыя быць вам карыснымі і дарыць незабыўныя падарожжы!

Інфармацыя абноўлена Пт Ліп 12, 2019 09:18:05

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Your Private tour with us Elena&Nataly


Сядзіба

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!