Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Зніжка за родную мову 5%

Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by

Мінск

НВК "Тэхналогія"

Навукова-вытворчы кааператыў “Тэхналогія” заснаваны ў 1988 годзе. Асноўныя кірункі дзейнасці – кнігавыданне (навуковыя, навукова-папулярныя, даведкавыя, літаратурна-мастацкія ды іншыя выданні на мовах свету) і паліграфічная дзейнасць (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, календароў ды інш.).

Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх – канструкцыя шматступеневай ракеты).

Выкарыстанне гэтай гравюры нашай кампаніяй сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

Інфармацыя абноўлена Пт Кас 26, 2018 02:24:53

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

НВК "Тэхналогія"


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Ляўкова, 19, офіс 2Н
  • technalohija@gmail.com
  • +375 17 2431940
  • tn.by
  • сёння выходны
  • паказаць поўны расклад