Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Зніжка за родную мову 10%

Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by

Мінск

Смак Кейтэрынг

Наша кампанія займаецца арганізацыяй прафесійнага выязнога рэстараннага абслугоўвання. Мы забяспечваем якаснай ежай нашых кліентаў у любой кропцы нашай краіны. У асартыменце нашых паслуг Вы знойдзеце ўсе віды і фарматы святочных мерапрыемстваў: ад кава-паўзы да арганізацыі вялікага свята “пад ключ”. У нас прадстаўлена большасць кухняў свету, а таксама наша, беларуская, кухня ў самых яе яркіх фарбах і спалучэннях.

СМАК КЕЙТЭРЫНГ – СУЧАСНЫ КЕЙТЭРЫНГ У МIНСКУ И БЕЛАРУСІ
У сваю чаргу, наша каманда возьмецца за арганізацыю самых нечаканых рашэнняў нашых заказчыкаў. Вялікі вопыт супрацоўнікаў нашай кампаніі ў сферы грамадскага харчавання, арганізацыі святочных мерапрыемстваў і матэрыяльна-тэхнічная база дазваляюць на высокім узроўні праводзіць мерапрыемствы абсалютна любога фармату і ўзроўню складанасці.

ЧАМУ ВЫБІРАЮЦЬ НАС
Нашы спецыялісты прапануюць самыя лепшыя і свежыя ідэі, а наш шэф-повар падрыхтуе для Вас індывідуальнае меню, якое не пакіне Вас абыякавымі! У спектр нашых паслуг уваходзяць:
банкеты;
фуршэты;
барбекю;
кава-брэйки;
дастаўка абедаў і інш.
Смак Кейтэрынг – гэта амбіцыёзны, працавіты і дружны калектыў. Мы будзем рады пазнаёміцца з Вамі і яшчэ больш пазнаёміць Вас з паняццем “кейтэрынг”, а таксама з беларускай кухняй і многімі іншымі кухнямі свету.

ЗАКАЗАЦЬ КЕЙТЭРЫНГ
Заказаўшы ў нас выязное рэстараннае абслугоўванне, Вы апыняцеся ў атмасферы цудоўнейшага свята, якое прынясе вялікае задавальненне і зэканоміць Ваш час, які Вы зможаце прысвяціць сваім родным і блізкім, не думаючы пра клопаты па арганізацыі свята. Мы ведаем, як арганізаваць смачнае харчаванне, не забываючы пра цэласнасць мерапрыемства і памнажаючы прыемныя эмоцыі ад яго!

Цэны на наш сервіс таксама прыемна Вас парадуюць, таму што ў нас сабраны маладыя і энергічныя спецыялісты, якія з радасцю займаюцца сваёй любімай справай. Мы зробім Ваша свята незвычайным і ўнікальна смачным. А Вы ў той жа час убачыце іншы, больш сучасны, прафесійны і вясёлы бок у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.

Закажыце кейтэрынг “пад ключ” у нашай кампаніі – і мы абавязкова сустрэнемся з Вамі яшчэ)

Інфармацыя абноўлена Аў Сак 13, 2018 06:57:44

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Смак Кейтэрынг


Сядзіба

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!