Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Рамесьнік Рымша

"Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку".

Нажаль, мала ў якіх кабінэтах вісіць сапраўдны Герб - звычайна, людзі вешаюць т.зв. "капусту".
За ўвес час я бачыў Пагоню на сьцяне ў выглядзе Герба толькі ў аднаго чалавека.
Натуральна, я вырашыў выправіць гэткі прагал.

Трохі гісторыі:
Першаўзор гэтае шыльды я купіў гадоў семь таму. Ён быўзроблены ў 1993 годзе на замову Незалежнае Беларусі дзеля шыльдаваньня ўсіх памежных слупоў абапал межаў нашае краіны.
Але пасьля быў 1994 год, і гэтыя шыльды так і ня трапілі на памежныя слупы, - паўсюль навешалі "капусты".
Мару, што на стагоддзе БНР мы абшыльдуем і свае кабінэты, і нашыя хаткі НАШЫМ ГЕРБАМ.
Таму і зрабіў і Герб, і, як напамін - трафарэт "Сапраўдны Герб для офіса і ў кожную хатку".

Гэта выдатны падарунак і таму дырэктару, хто яшчэ не мае ў сваім кабінэце Герба, і ў хатку сябра.

За якасьць ня сорамна. Кошты для ручное працы - проста нікчэмныя.

Інфармацыя абноўлена Аў Сак 13, 2018 07:06:08

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Рамесьнік Рымша


Сядзіба