Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by
Мы некамерцыйная грамадская арганізацыя, якая з дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы мэты:
* Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
* Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
* Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.
На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці:
* Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
* Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лічбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
* Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянскай супольнасці.
У прасторы:
* Мы развіваем вермі-ферму.
Фаланстэр
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў