Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by
Сэрвіс гатовай сумкі ў радзільню. Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі!
Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым.
+Абірай ужо гатовую сумку.
+Мяняй яе склад паводле свайго меркавання.
+Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін!
+Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя.
Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.
leleka.by
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў