Сфера дзейнасці

Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Чабурэчная

Нягледзячы на сваю назву, гэта як мінімум кафэ. Кухня ў асноўным беларуская. Установа знаходзіцца ў гістарычнай частцы Мінска, па суседстве з ім — так званы Дом Ма́ліна. У 1912 г. у гэты будынак пераехала мінскае аддзяленне Пазямельна-сялянскага банка, потым у гады 1-й сусветнай вайны трэці паверх займаў «Стройзап» (будаўніча-тэхнічны аддзел Заходняга фронту). А ў 1918 г. частка памяшканняў у гэтым будынку была адведзена для прэзідыума Рады БНР, які 25 сакавіка 1918 г. прыняў тут III Устаўную Грамату пра незалежнасць Беларусі. З гэтай нагоды, кожны год 25 сакавіка свабоднага месца вы тут ня знойдзеце, а сустрэнеце натоўп людзей што святкуюць адметную для Беларусі падзею.

Каб дакладна мець абслугоўванне па-беларуску — ўзгадвайце, што для вас гэта важна пры замове століка, або афіцыянту ці адміністратару падчас наведвання.

Інфармацыя абноўлена Аў Сту 16, 2018 09:22:14

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Чабурэчная


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Валадарскага, 9
  • +375 17 200-42-78
  • say.by/i/1109
  • 10:00 - 23:00 - Нядзеля
  • паказаць поўны расклад

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!