Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Невялікая ўтульная кавярня з цёплай атмасферай, прыязным персаналам і камфортнымі венскімі крэсламі. "Аўстэрыя" знаходзіцца ў самым цэнтры горада, у галоўным будынку Купалаўскага тэатра, заходзіць можна ў любы час дня (з 11-й да 23-яй) кожны дзень тыдня. А з 11-ай да 16-ай штодня мы радыя прапанаваць Вам бізнэс-ланчы. Таксама ў кавярні ёсць бар і летняя тэраса з відам на Аляксандраўскі сквер і славуты мінскі фантан, летам там можна будзе пасядзець з філіжанкай кавы ці куфлем добрага піва. А пакуль шчыра запрашаем у саму аўстэрыю перад спектаклем ці пасля яго.
Мы радыя бачыць гасцей перад спектаклем ці пасля. У разнастайным меню прадстаўлены стравы еўрапейскай кухні і знакамітай кухні Радзівілаў. Кавярня мае магчымасць правядзення банкетаў, карпаратыўных імпрэзаў, юбілеяў, вяселляў і г.д. у камернай абстаноўцы — зала разлічаная на 70 месцаў, фуршэты – да 300 месцаў.
Уваход з боку Аляксандраўскага сквера.
Аўстэрыя Уршуля
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў