Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Фабрыка Мрояў

Наш салон прыгажосці аказвае наступныя паслугі:
- Паслугі касметычнай залы для мужчын і жанчын: апаратная касметалогія, масаж твару, догляд за скурай, чыстка твару і інш.
- Паслугі манікюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-манікюр, апаратны манікюр, гарачы і еўрапейскі манікюр, доўгачасовае пакрыццё гель-лакам і інш.
- Паслугі педыкюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-педыкюр, апаратны педыкюр, класічны педыкюр, парафінатэрапія і інш.
- Паслугі цырульніцкай залы для мужчын і жанчын: вячэрнія і вясельныя прычоскі, касапляценне, дыягностыка і лячэнне валасоў, афарбоўванне валасоў і інш.
Стрыжка, укладка, афарбоўка, камуфляж сівізны і інш. Паслугі па карэкцыі формы броваў, эпіляцыі.
- Паслугі па карэкцыі фігуры: абкручванне, антыцэлюлітныя праграмы.
- Васковая дэпіляцыя.

Наш утульны і невялікі салон у цэнтры Менска працуе з 2001 года, разам з прафесійнымі маркамі (L'Oreal Professionаl, Anna Lotan Laboratories, Thalgo, Janssen, Thalac, Gerard's Cosmetics, Orly, Gehwol, Shellac CND) мы не адстаём ад сусветнай beauty-тэндэнцыі - выкарыстоўваем арганічную касметыку з натуральнымі эфірнымі алеямі.

Прыходзьце да нас, вы самі ў гэтым пераканайцеся, а нашы выдатныя майстры з цудоўнымі рукамі, зробяць усё якасна і прафесійна, зарадзяць Вас бадзёрасцю і добрым настроем на доўгі час!

Каб дакладна трапіць да аднаго з беларускамоўных майстроў - удакладняйце пры запісу.

Інфармацыя абноўлена Пн Лют 26, 2018 11:18:06

Абсталяванне

Уласцівасці

Крэатыўнасць

Кошт

Сэрвіс

Агульнае ўражанне


Людзі гавораць

Aleks Аў Лют 20, 2018 10:10:19

Станоўчае:Падстрыглі выдатна, жонка зацаніла! Дзякуй Марыне :-)

Можна палепшыць:Усё выдатна!

Кантакты

Фабрыка Мрояў


Сядзіба