Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Запрашаем Вас прыняць удзел у пілігрымках (паломніцтвах) і падарожжах да святых і гістарычных месцаў, што прыцягваюць людзей з розных куткоў усяго свету, выклікаюць захапленне і прыносяць духоўнае ўзбагачэнне.
Вас чакаюць маршруты ў блізкае і далёкае замежжа. Вам прапануецца наведаць Кракаў і Чэнстахову (Польшча); Вострую браму ў Вільні (Літва); Рым i Ватыкан, Венецыю і Падую (Італія); сабор Св.Стэфана ў Вене (Аўстрыя); Прагу (Чэхія); Парыж, Люрд і Авіньён (Францыя), Фаціму (Партугалія); Іерусалім, Віфлiем, Мёртвае мора, здзейсніць абмыванне ў водах Іардана з блаславеннем (Ізраіль); наведаць Барселону, Санцьяга дэ Кампастэла (Іспанія); Лютар, Магдэбург, Браўншвэйг, Берлін, Кёльн (Германія); у вас ёсць магчымасць пабываць у Грэцыі і Балгарыі, убачыць і пакупацца ў Атлантычным акіяне і Міжземным моры i шмат іншага.
Мы імкнемся браць пад увагу заўвагі і прапановы пілігрымаў, каб падарожжы заўсёды былі насычанымі, цікавымі і пакідалі прыемныя ўспаміны, прыносячы багаты духоўны плён.
З намі можа падарожнічаць кожны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду, з адзіным жаданнем – адкрываць нанова свет і знаёміцца з новымі людзьмі. Бо кожны з нас з’яўляецца непаўторным дарам для іншага.
Парафія Святога Язафата Кунцэвіча Віцебскай Епархіі Рымска-каталіцкай Царквы Рэспублікі Беларусь. Офiс ў Мiнску.
Пілігрымка
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў