Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!
Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by
Рэстаран беларускай і літвінскай кухні. Калі беларуская кухня – гэта ўжо ўстояны стэрэатып (сялянская кухня, пераважна Ўсходняй Беларусі, з перавагай страў з бульбы, свініны, грыбоў), тое пазначэнне «літвінская» патрабуе тлумачэнняў. Гэта кухня шляхты, гараджанаў, духавенства Вялікага княства Літоўскага, у нейкай ступені заможнага сялянства, характэрная хутчэй для паўночнага захаду Беларусі, для абвеянага тысячамі легендаў прасторы паміж дзвюма старажытнымі сталіцамі – Вільняй і Наваградкам. Зрэшты, паміж гэтымі дзвюма кухнямі няма абсалютна рэзкай мяжы, яны заўсёды ўплывалі адзін на аднаго. Прыкладам, спрадвечная праваслаўная калядная страва – Куцця – стала культавай таксама і для каталікоў Літвы і Беларусі, а літоўскія шляхецкія верашчака, кумпяк, кіндзюк трывала ўвайшлі ў меню праваслаўных беларусаў. І гэта ўзаемапранікненне працягваецца і ў нашы дні: можна сказаць, што рэстаран «Кухмістр» знаходзіцца ў самым яго цэнтры.
Размаўляйце з намі па-беларуску!
Цалкам беларускамоўным кліентам пры замове вячэры (ад 16-й гадзіны) прапануем 5% зніжку на нашы стравы з асноўнага меню.
Асартымент
Хуткасць
Сэрвіс
Агульнае ўражанне
Станоўчае:Багатае аўтэнтычнае меню, смачныя (з большага) стравы і напоі, цэнтральнае месцазнаходжанне і цікавы інтэр’ер!
Ветлівае і даволі ўпэўненнае беларускамоўнае абслугоўванне.
Ну а “зніжка за мову” – проста агонь!
Можна палепшыць:Цэны трохі высакаваты, а дранікі трохі недасмажаныя (на мой густ).
Бывае, што трэба нагадваць пра “зніжку за мову” – іначай яе не заўсёды ўключаць у канчатковы рахунак.
Станоўчае:Быў упершыню. Вельмі спадабаўся сэрвіс, ежа ды настойкі. Прыемна ўразілі жывыя цымбалы. Рэкамендую ўсім!
Можна палепшыць:Крышачку танней бы
Кухмістр
У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў