Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Зніжка за родную мову 10%

Зрабі замову на мове, атрымай пазначаную зніжку. Пры неабходнасці, узгадай say.by

Магілёў

Шпаркі Лось

shparkilos.by

  • водгукаў - 2

Не толькі смачна з’есці, але і адначасова падвучыць беларускую мову цяпер можна ў нядаўна адчыненай магілёўскай кавярні «Шпаркі лось». Тыя жа, хто пачне віртуозна размаўляць па-беларуску змогуць выгадна павячэраць – ім абяцаюць пачастунак са зніжкай.

У меню ёсць піцца, салаты, бургеры, дэсерты, а з нядаўняга часу і веганскія стравы.

Інфармацыя абноўлена Аў Тра 28, 2019 11:19:56

Асартымент

Хуткасць

Кошт

Сэрвіс

Агульнае ўражанне


Людзі гавораць

Юрась Аў Тра 28, 2019 11:19:56

Станоўчае:Па-першае, гэта свае асаблівы дух свабоды, бо, нажаль, у нашай краіне не вельмі зычлівае стаўленне да беларускамоўных, асабліва з боку ўладаў ды расійска налаштаваных суайчыннікаў. А ў Ласі гэтага няма;
Па-другое, у кавярні заўжды гучыць музыка, створаная беларусамі, у тым ліку і на мове;
Па-трэцяе, тут вельмі добра гатуюць! Каб вы ведалі, якое ж тут смачнае карпача з буракоў...
Словам, раю ўсім наведаць нашую родненькую хатку смачнай ежы!

Можна палепшыць:Каб такіх Шпаркі Ласёў было больш.

Aleks Чт Ліп 12, 2018 10:42:12

Станоўчае:Вядомае месца сярод беларускамоўных. Смачная ежа і адчуванне беларускасці паўсюль — музыка, меню, абслугоўванне.

Таксама е крэатыўнае вялізарнае меню, што змяшчаецца пад шклом на кожным стале — класічнае меню можна і не браць у афіцыянта :-)

Можна палепшыць:Няма што паляпшаць, усё супер!

Кантакты

Шпаркі Лось


Сядзіба

  • Магілёў, вуліца Першамайская, 22А
  • +375 29 954-77-54
  • shparkilos.by
  • 11:00 - 23:00 - Аўторак
  • паказаць поўны расклад

У выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў