Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Логвінаў

“Логвінаў” паўстаў у 2000 годзе як невялікае выдавецтва, што спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры. Сёння, праз столькі гадоў сваёй дзейнасці, “Логвінаў” з’яўляецца вядучай культурнай інстытуцыяй, што не толькі забяспечвае выхад незалежнай інтэлектуальнай і культурнай прадукцыі, але таксама фармуе густы чытацкай публікі ў Беларусі. Усе гэтыя гады выдавецтва актыўна фармавала літаратурны ландшафт краіны, публікуючы і папулярызуючы кнігі знакавых для беларускай сітуацыі пісьменнікаў: Андрэя Хадановіча, Уладзімір Арлова, Алеся Разанава, Валянціна Акудовіча, Наталкі Бабінай, Ігара Бабкова, Адама Глобуса, Вольгі Гапеевай, Альгерда Бахарэвіча, Віктара Марціновіча, Артура Клінава, Паўла Касцюкевіча, Марыі Мартысевіч, Андрэя Адамовіча.

Сёння “Логвінаў” прадстаўляе Беларусь на кніжных выставах Еўропы: Ляйпцыгскай, Франкфурцкай, Пражскай, Варшаўскай ды інш., актыўна супрацоўнічае з замежнымі культурнымі цэнтрамі, выдаючы замежную літаратуру па-беларуску.

Культурная палітыка выдавецтва рэалізуецца праз кнігарню “логвінаЎ”, якая ўжо 5 гадоў дзейнічае як адзін з цэнтраў літаратурнага жыцця Беларусі. Гэта месца прэзентацыі кніжнай прадукцыі не толькі “Логвінава”, але і большасці незалежных і дзяржаўных выдаўцоў Беларусі. На працягу некалькіх гадоў кнігарня “логвінаЎ” арганізоўвала ў Беларусі выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі, а таксама праводзіла фестывалі замежных літаратур, якія мелі на мэце пазнаёміць беларусаў з найлепшымі набыткамі сусветнай літаратуры, і шырэй – культуры. Кнігарня “логвінаЎ” працуе ў цэнтры Мінска як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы “Галерэя Ў”.

Дзейнасць арганізацыі была заўважаная міжнароднай супольнасцю. У 2014 годзе Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў уручыла Ігару Логвінаву сваю штогадовую прэмію за “за ўзорную мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку”.

Інфармацыя абноўлена Пн Ліс 06, 2017 02:08:23

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Логвінаў


Сядзіба

  • Мінск, праспект Незалежнасці, 37А
  • lohvinau.trade@gmail.com
  • +375 17 290-63-06
  • lohvinau.by
  • 12:00 - 22:00 - Нядзеля
  • паказаць поўны расклад