Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Камяніца

Тут можна пачуць як сучасных беларускіх выканаўцаў, так і старажытную музыку, і нават патанчыць з тэатрам старадаўняй культуры «Яварына”, пакаштаваць унікальныя беларускія стравы і клясічныя беларускія напоі ўласнага гатунку. А самае галоўнае — тут размаўляюць на роднай беларускай мове, што, на жаль, цяпер з’яўляецца вялікай рэдкасьцю. Аднойчы наведаўшы гэтае месца, ужо ніколі яго не забудзеш. Яно будзе прывабліваць цябе зноў і зноў. Падаецца, быццам бы кожны кавалак камяню тут падыхае жыцьцём і перадае жаданьне жыць і табе. Інтэр'ер баламуціць уяўленьне сваёй глыбінёй, ён выкананы ў стылі сярэднявечча, і таму, калі сядзіш ў Княжацкай залі ці ў залі з комінам, зусім не адчуваеш сябе чалавекам 21 стагодьдзя.

Пэрсанал гасьцінны і спагадлівы, заўсёды дапаможа абраць страву ці напой. Калі патрапіце ў гэты рэстаран, абавязкова пакаштуйце бульбяныя дранікі са сьвінінаю ды грыбамі. Страва падаецца запечаная ў гаршочку, водар і смак — чароўныя! А якія смачныя «Чарка і шкварка”! Запечаная бульба ў шалупіне са смажанымі шкварачкамі, з салатай з капустачкі і агуркі з бонды. а галоўны сюрпрыз — чарка фірмовай настойкі! Дарэчы, калі Вы вегетарыянец, дык і для Вас знойдуцца стравы на выбар.

І, безумоўна, напоі… у рэстаране ёсьць настойкі і напоі ўласнага гатунку. Нават самы пераборлівы гурман ня здолее ўтрымацца перад хрэнавухай, медавухай ці журавінавай настойкай! Галоўнае не перабраць!

А цяпер самы прыемны момант — гэта кошты. Нягледзячы на ўвесь каларыт беларускай культуры, прафэсійны пэрсанал, смачную ежу і прыемную атмасфэру, кошты невысокія і Вы больш атрымаеце, чым страціце ў гэтым цудоўным месцы!

Інфармацыя абноўлена Пт Ліс 03, 2017 12:55:31

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Камяніца


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Першамайская, 18
  • +375 17 294-51-24
  • kamyanitsa.by
  • 12:00 - 23:00 - Нядзеля
  • паказаць поўны расклад