Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Лаўка

www.facebook.com/laukaminsk

  • водгукаў - 1

«Лаўка» — міні-кафэ ад заснавальнікаў кафэ ENZO і ежа/бар «ДЭПО». Тут прапануюць самы вялікі асартымент аўтарскіх сэндвічаў у Мінску (усяго больш за 25 відаў), таксама можна скласці свой уласны сэндвіч, выбраўшы для яго любімыя інгрэдыенты. Галоўныя перавагі «Лаўкі» заключаюцца ў кругласутачным рэжыме працы і дэмакратычных цэнах. Кафэ знаходзіцца на знакамітай вуліцы Кастрычніцкая. Заказ можна браць на месцы і на вынас.

Атмасфера

Інтэр’ер кафэ «Лаўка» выканан у цёплых танах з элементамі, стылізованымі пад даўніну. Акцэнт у дызайне зроблен на ручны роспіс з гарадскімі матывамі Мінска 1885-х гадоў. Атмасфера ў кафэ спакойная і па-хатняму ўтульная.

Кухня

У меню кафэ «Лаўка» прадстаўлена еўрапейская кухня, а менавіта вулічная ежа. Тут можна паспрабаваць сэндвічы, ролы, хот-догі, паніні, а таксама дэсерты. Усе блюда гатуюцца па аўтарскім рэцэптам. Сярод найбольш папулярных «Сэндвіч з курыцай», «Сэндвіч з сёмгай», а таксама «Сэндвіч з індычкай і салатам Капрэзэ». Алкаголя ў кафэ няма. Напоі прадстаўлены ў асноўным кавай. У вялікім асартыменце як класіка, так і нетрывіальныя напоі: шакаладны капучына, латэ па-кастрычніцкі, раф-кава і цытрусавы раф.

«Лаўка» — самыя смачныя сэндвічы i кава ў горадзе на месцы і на вынас 24 гадзіны ў дзень.

Інфармацыя абноўлена Пт Сне 01, 2017 07:57:34

Асартымент

Хуткасць

Кошт

Сэрвіс

Агульнае ўражанне


Людзі гавораць

Аляксандра Пт Сне 01, 2017 07:56:03

Станоўчае:Сапраўды, смачныя сэндвічы і кава! Дзякуй!

Можна палепшыць:Ніхто з намі па-беларуску не размаўляў, толькі назва ў іх беларуская, а абслугоўванне кліентаў па-руску

Адказ SAY.BY: Мы звязаліся з "Лаўкаю" яны яшчэ раз пацвердзілі, што максімальна матывуюць сваіх супрацоўнікаў падтрымліваць мову калі да іх звяртаюцца па-беларуску. Але магчымы выпадкі, калі вам адкажуць па-руску. Чым больш людзей будзе прыходзіць і размаўляць па-беларуску, тым лепей будзе падтрымка.

Кантакты

Лаўка


Сядзіба