Падтрымліваем родную мову

Ведаем, шануем! Як мінімум, адкажам на мове звяртання!

Мінск

Грай Кафэ

Кафэ ў старыннай пабудове канца 18 стагоддзя з мноствам залаў з гістарычнымі інтэр’ерамі. Клапатліва ўзноўленыя рэцэпты страў беларускай кухні і нацыянальныя настойкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі не пакінуць раўнадушнымі нікога з мінчан і гасцей сталіцы. Комплекс складаецца з больш чым дзесяці аўтаномных залаў, у кожным з якіх перададзена свая непаўторная атмасфера. У інтэр’ерах розных залаў арганічна спалучаюцца атмасферы розных гістарычных эпох – залатых часоў Вялікага Княства, росквіту шляхецкай культуры, мастацтва новага і міжваеннага часу.

У цэнтры комплексу знаходзіцца вялікі танцпол і сцэна для выступаў артыстаў. Комплекс “Грай кафэ” – ідэальнае месца як для адпачынку з сябрамі пасля працы, для абедаў, або дзелавых перамоў, так і для правядзення банкетаў, вяселляў, юбілеяў ды іншых урачыстых мерапрыемстваў, а таксама – рознага кшталту дзелавых і прэзентацыйных мерапрымстваў. Пры чым усё гэта можа адбывацца адначасова без перашкод адзін адному, дзякуючы вялікай колькасці аўтаномных і непаўторных залаў. “Грай кафэ” – гэта той самы выпадак, калі лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў прачытаць, паслухаць ці паглядзець фота. Тым болей – кафэ знаходзіцца ў самым цэнты горада, фактычна - на цэнтральнай плошчы Менска.

Вялікія порцыі і справядлівыя кошты ў непаўторнай гістарычнай атмасферы гарантуюць дастойны адпачынак усім гасцям комплексу. Калі вы шукаеце нешта незвычайнае і цікавае ў нашым горадзе – мы чакаем вас! Да сустрэчы ў “Грай кафэ”!:)

Каб дакладна мець тут абслугоўванне па-беларуску, замаўляйце столік загаддзя і кажыце, што вам гэта важна.

Інфармацыя абноўлена Аў Лют 20, 2018 11:49:00

Няма каментараў ды адзнак, будзь першым!

Кантакты

Грай Кафэ


Сядзіба

  • Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 33
  • +375 29 612-11-13
  • vk.com/kafegray
  • 12:00 - 23:00 - Чацвер
  • паказаць поўны расклад

А яшчэ ў выглядзе дадатку для мабільных дэвайсаў
+ агучаныя размоўнікі!